Навiны
Парламенцкія слуханні аб маладзёжнай палітыцы ў Саюзнай дзяржаве пройдуць у Смаленску 21 мая
Парламенцкія слуханні «Аб развіцці маладзёжнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве» пройдуць 21 мая ў Смаленску. Мерапрыемства будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў сферы маладзёжнай палітыкі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
У БДТУ стартаваў V Міжнародны маладзёжны экалагічны форум
У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (БДТУ) адбылося ўрачыстае адкрыццё V Міжнароднага маладзёжнага экалагічнага адукацыйнага форуму, які будзе праходзіць па 22 мая, паведаміла БелТА..
Лукашэнка: Беларусь гатова прапанаваць Камеруну эфектыўныя рашэнні ў сельскагаспадарчай сферы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Камеруна Поля Бія з Нацыянальным днём Рэспублікі Камерун. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Ад туманнай раніцы да навальніц: што падрыхтавала надвор’е беларусам на 20 мая?
Што падрыхтавала надвор’е беларусам на 20 мая, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Хрэсны ход у гонар Дня славянскага пісьменства і культуры адбудзецца ў Мінску
Хрэсны ход у гонар Дня славянскага пісьменства і культуры адбудзецца 24 мая ў Мінску, паведамляе БелТА.
Як зрабіць халаднік карысным?
Замест каўбасы рэкамендуецца выкарыстоўваць адварное мяса, каб знізіць каларыйнасць і павысіць утрыманне бялку
Эксперты — аб пасылах Прэзідэнта, агучаных падчас насычаных працоўных будняў
Працоўны графік кіраўніка дзяржавы традыцыйна багаты на падзеі. У полі зроку беларускага лідара — абсалютна розныя па тэматыцы пытанні, якія датычацца як унутранага парадку дня, так і міжнароднага трэка. Толькі на мінулым тыдні ў Палацы Незалежнасці абмяркоўвалася ўзмацненне пазіцый Беларусі ў Паўднёвай Азіі і Паўднёвай Афрыцы, у чарговы раз гучала тэматыка беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння. А ўжо на пачатку гэтага тыдня намечаны канкрэтныя планы, звязаныя з пашырэннем супрацоўніцтва нашай краіны з расійскімі рэгіёнамі. Акрамя таго, днямі ў цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі знаходзіліся абаронная сфера, кадравыя пытанні і міжканфесійныя стасункі.
«Мы занадта доўга былі талерантныя». Кнігу аб аперацыі «Баграціён» з унікальнымі дакументамі прэзентавалі ў Маскве
Кнігу «Операция „Багратион“. Итоги. Уроки. Дорогами Победы», якая выйшла ў выдавецтве «Беларусь», прэзентавалі ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі. У выданні прадстаўлены ўнікальныя дакументы, якія раней былі недаступны для шырокай публікі, паведаміла БелТА.
Падрабязнасці сустрэчы беларускай дэлегацыі з азербайджанскім лідарам
У другі дзень афіцыйнага візіту Старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі і членаў беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Азербайджан адбыўся шэраг найважнейшых сустрэч з кіраўніцтвам гэтай краіны. Беларускую дэлегацыю гэтым днём сустракаў Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхамам Аліеў, Прэм’ер-міністр Азербайджанскай Рэспублікі Алі Асадаў, а таксама старшыня Мілі Меджліса Сахіба Гафарава.
У якім выпадку рыэлтарскую арганізацыю могуць пазбавіць ліцэнзіі?
З 16 мая ўступілі ў сілу асноўныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2025 года «Аб рыэлтарскай дзейнасці». На працягу года Міністэрствам юстыцыі прымаліся меры па забеспячэнні рэалізацыі яго патрабаванняў і неабходныя падзаконныя акты, праводзілася інфармацыйная работа.