Навiны
У Мінску зацвердзілі новыя правілы карыстання пракатнымі сродкамі персанальнай мабільнасці
Ужо каторы раз «Звязда» ўздымае надзённую і неадназначную тэму — электрасамакаты... Колькасць здарэнняў з удзелам сродкаў персанальнай мабільнасці працягвае расці ў разы, у тым ліку са смяротнымі зыходамі. У сувязі з гэтым рашэннем Мінскага гарвыканкама былі прыняты пэўныя меры, якія, магчыма, паспрыяюць рэгуляванню сітуацыі. Але ці атрымаецца ўсё ж «утаймаваць» гэтых самакатчыкаў і з якімі абмежаваннямі яны вымушаны цяпер звыкнуцца, абмеркавалі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Пермскі рэжысёр Сяргей Фядотаў у Мінску зазірнуў у мінулае
«...Іду па калідорах будынка тэатра імя Янкі Купалы, разглядаю партрэты на сценах. Раптам бачу: нехта вельмі падобны на майго дзеда... Аказалася, гэта Янка Купала», — так рэжысёр Сяргей Фядотаў пастараўся выказаць прыязнасць да нашай краіны перад прэм’ерай сваёй пастаноўкі «Каханне і галубы» ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.
Навошта заварваюць смеццеправоды?
Заварыць усе смеццеправоды сталіцы адным рашэннем імгненна не атрымаецца, паведаміла генеральны дырэктар аб’яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» (МГЖГ) Марына Тоўсцік. Яна адзначыла, што ў Год добраўпарадкавання асноўны акцэнт робіцца на дваровых тэрыторыях Мінска, якія змяняюцца з устаноўкай новых кантэйнерных пляцовак.
Кінапаэзія Таніна Гуэры
На мінулым тыдні была магчымасць успомніць італьянскага паэта, сцэнарыста, які працаваў з класікамі сусветнага кіно, і неардынарнага чалавека Таніна Гуэру, добра вядомага яшчэ ў Савецкім Саюзе. Пра майстра распавядаў прафесар Масіма Пуліні, які наведаў Мінск. Каб сустрэча атрымалася больш прадукцыйнай і карыснай, Пасольства Італіі ў Беларусі наладзіла паказ «оскарнага» фільма Федэрыка Феліні «Амаркорд». Да стварэння яго сцэнарыя меў дачыненне Таніна Гуэра. Гаворка ішла пра тое, як дзякуючы адметнаму аўтарскаму погляду кіно можа быць яркім і непаўторным творам мастацтва, да якога можна звяртацца праз шмат гадоў, каб больш глыбока асэнсаваць некаторыя з’явы і падзеі свайго жыцця. Усё тое, што важна ведаць і разумець людзям, якія хочуць рабіць кіно ў Беларусі. Яны прысутнічалі на сустрэчы з прафесарам Пуліні, які быў асабіста знаёмы з Таніна Гуэрай: яны землякі. Дарэчы, як і Феліні, з рэгіёна Раманья — «Амаркорд» здымаўся там...
Чым здзіўляе гледачоў сёлетні «Арт-Мінск»?
У Беларусі існуюць мастацкія праекты, якія з кожным годам толькі набіраюць папулярнасць. У прафесійных колах, і не толькі ў іх, праходзяць дыскусіі, вядуцца спрэчкі — словам, вызначаецца станоўчае і сумніўнае... Асноўныя ж пытанні, да якіх зводзяцца абмеркаванні: ці вартыя тыя ці іншыя работы ўвагі гледача, ці стае прафесіяналізму маладым і нават сталым аўтарам, ці дастаткова жыццёвай і мастацкай практыкі яны маюць, наколькі актуальныя іх разважанні і, самае галоўнае, што ўвогуле можна сёння лічыць творам мастацтва. Аднак, у тым ліку дзякуючы ўжо звыкламу асяроддзю, адкрытаму для крытыкі, гэтыя праекты маюць шмат прыхільнікаў: расце колькасць мастакоў, якія імкнуцца паўдзельнічаць, павялічваецца і аўдыторыя, уважлівая да створанага сучаснікамі.
Праца над канцэпцыяй археалагічнага музея пад адкрытым небам блізіцца да завяршэння
Самыя маштабныя раскопкі за перыяд незалежнасці Рэспублікі Беларусь — на рацэ Менцы. Удзел у іх бралі сотні студэнтаў з 17 ВНУ краіны. А статус археалагічнага комплексу на рацэ Менцы змяніўся з трэцяй катэгорыі (у якую ўваходзяць помнікі мясцовага значэння) да другой — цяпер гэта помнік рэспубліканскага значэння. Пра ход даследчых і рэстаўрацыйных работ на гэтым аб’екце расказаў Аляксей Аўласовіч, загадчык цэнтра археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У Палац Незалежнасці на экскурсію завіталі юныя госці і іх выкладчыкі
Галоўная афіцыйная пляцоўка краіны — Палац Незалежнасці — прыняў гасцей 4 красавіка. Гэтым разам экскурсія была наладжана для вучняў і выкладчыкаў Ліцэя імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ, удзельнікаў мемарыяльных атрадаў Паста № 1 г. Мінска, выхаванцаў школы зорак «Аўра».
Музычныя акцэнты «Мінскай вясны»
Зноў на працягу двух месяцаў (з 1 красавіка да 31 мая) меламанаў будуць радаваць цікавымі прапановамі на фестывалі музыкі «Мінская вясна — 2025». У афішы — канцэртныя праграмы на самы розны густ. Месцы іх правядзення традыцыйныя — Вялікая канцэртная зала і Малая зала імя Р. Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. І ў юбілейным 40-м музычным форуме чакаецца ўдзел вядучых калектываў і салістаў — славутых музыкантаў і адоранай моладзі з Беларусі і Расіі.
Арыенцір будаўніцтва жылля ў Мінску — 600 тыс. кв. м у год
У Мінску па генплане забудовы да 2030 года прадугледжана ўзвядзенне штогод 600 тыс. кв. м жылля. З адначасовай актывізацыяй працэсу ў рэгіёнах, каб спыніць дыспрапорцыю развіцця тэрыторый і ператок насельніцтва. Да гэтага часу гэтая лічба была нашмат больш. Напрыклад, заданне на 2024 год Мінск перавыканаў на 11 тыс. кв. м. Цяпер такой магчымасці няма, расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гантарава, паведамляе БелТА.
Валянціна Вінідзіктава: Вышыня мяне натхняе
Машыніст крана 5-га разраду рамна-прэсавага цэха Валянціна Вінідзіктава ўжо больш за 40 гадоў працуе на Мінскім заводзе колавых цягачоў. Як гэта — заўсёды быць на вышыні, кранаўшчыца расказала нашаму выданню.