Навiны
Жаданні павінны здзяйсняцца! Юным гасцям Палаца Незалежнасці паказалі навагоднюю казку
Пара навагодніх і калядных святаў у Беларусі ў самым разгары! Літаральна некалькі дзён таму Дзед Мароз па традыцыі выканаў навагоднія жаданні дзетак, пакінуўшы падарункі пад ёлкай. Аднак гэта яшчэ не ўсё! У Палацы Незалежнасці працягваецца чарада навагодніх дабрачынных святаў для маленькіх беларусаў у рамках акцыі «Нашы дзеці». У нядзелю, 4 студзеня, больш за дзве сотні дзяцей з розных рэгіёнаў краіны ўбачылі ў рэзідэнцыі Прэзідэнта цудоўную зімовую пастаноўку, паўдзельнічалі ў майстар-класах, зрабілі фатаграфіі, наведалі розныя інтэрактыўныя пляцоўкі. Карэспандэнт «Звязды» даведалася падрабязнасці.
На 16-ай сесіі Мінгарсавета зацвердзілі бюджэт сталіцы на 2026 год
Заключнае сёлета пасяджэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў прайшло ў Мінгарвыканкаме 23 снежня. У цэнтры ўвагі дэпутатаў — падвядзенне вынікаў выканання бюджэту горада Мінска на 2025-ы год, фарміраванне бюджэту сталіцы на будучы год, вызначэнне пераможцаў конкурсу сталічных грамадзянскіх ініцыятыў, якія будуць рэалізаваны ў 2026-м, і шэраг іншых тэм.
Беларуская энергасістэма гатовая да інтэграцыі яшчэ аднаго яе блока ў 2035 годзе
У панядзелак, у Дзень энергетыка, на базе Беларускай АЭС прайшло выязное пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў. У цэнтры ўвагі дэпутатаў і спецыялістаў было ўдасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы атамнай энергетыкі. Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з функцыянаваннем атамнай электрастанцыі, абмеркавалі планы па далейшым развіцці атамных генерыруючых магутнасцяў, разгледзелі пытанні ўдасканалення заканадаўства і нарматыўна-прававой базы ў сферы атамнай энергетыкі, а таксама сустрэліся з працоўным калектывам.
Дэлегат УНС Наталля Якубіцкая: Слухаючы Пасланне Прэзідэнта, мы разумелі, што гэта — мэты, задачы, тое, чым мы будзем кіравацца цягам пяці гадоў
Дэлегат УНС, член Савета Рэспублікі, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая на палях VII Усебеларускага народнага сходу адзначыла, што пасланне кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі аказала на яе моцны ўплыў.
Дэлегат УНС Павел Шуціла: Вынікі сёлетняй уборачнай — заслуга не аднаго чалавека, а ўсёй каманды
Удзельнік УНС, трактарыст-машыніст з ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна Павел Шуціла падчас сёлетняй уборачнай кампаніі намалаціў 8 тысяч тон збожжа — абсалютны рэкорд у краіне. Падчас другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу ў размове з журналістамі ён прызнаўся, што такі вынік — заслуга не аднаго чалавека, а ўсёй каманды.
Дэлегат УНС, рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша краіна
На палях VII Усебеларускага народнага сходу ўдзельнік УНС, рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская прызналася, што ёй асабліва запомніліся словы Прэзідэнта ў Пасланні да беларускага народа і Парламента аб неабходнасці кожнаму беларусу на сваім працоўным месцы рабіць усё магчымае на карысць роднай краіны.
Дэлегат УНС Сяргей Рачкоў: Рэспубліка Беларусь будзе працягваць міралюбную знешнепалітычную лінію
Дэлегат УНС, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў на палях VII Усебеларускага народнага сходу акрэсліў акцэнты Паслання Прэзідэнта да беларускага народа і Парламента.
Дэлегат УНС Таццяна Нікіпорчык: Важна, што на Сходзе будуць прынятыя рашэнні ў адносінах да нашых людзей
Такім меркаваннем у размове з журналістамі падзялілася дэлегат УНС, дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык:
Дэлегат Гурын: Пасланне кіраўніка дзяржавы — велізарны прыклад для нас
Падзея, якая праходзяць у сталіцы, вельмі важная стратэгічна як для усяго грамадства, так і для далейшага выбудоўвання мадэляў эканамічнага развіцця краіны. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся дэлегат УНС, старшыня Бабруйскага гарвыканкама Максім Гурын.
Дэлегат Майсяюк: УНС вызначыць вектар развіцця нашай дзяржавы на наступную пяцігодку
Перад пачаткам другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу такім меркаваннем падзяліўся дэлегат УНС, старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Майсяюк: