Навiны
Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» ізноў прайшоў для мінчан
Вось ужо восьмы раз беларусы становяцца гледачамі сапраўды ўнікальнага і захапляльнага канцэрта-рэквіема пад сімвалічнай назвай «Кожны трэці». Гэтым разам гасцінныя дзверы Палаца Рэспублікі зноў адкрыліся для мінчан. Яно і не дзіўна, бо, як адзначаюць арганізатары, аднаго канцэрта для двухмільённай сталіцы сапраўды недастаткова. Акрамя таго, сённяшнімі гледачамі канцэрта сталі пераважна прадстаўнікі маладога пакалення. Музыка, дакументальныя кадры і факты з мінулага — усё гэта стала для юных гледачоў не проста пастаноўкай, а асабістым перажываннем і напамінам аб найважнейшых старонках беларускай гісторыі.
У Палацы Рэспублікі паказалі канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» для прадстаўнікоў Міншчыны
Вечар пятніцы для прадстаўнікоў Мінскай вобласці, якія праглядзелі канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» ў Палацы Рэспублікі, выдаўся эмацыянальна няпростым. Са слязамі на вачах, моўчкі, госці выходзілі з глядзельнай залы. Усё, што яны сёння ўбачылі, — а гэта не толькі канцэрт, але і шэраг выставачных праектаў у фае, прысвечаных Вялікай Перамозе, — не пакінула абыякавым, пэўна, ніводнага з прысутных. Яно і зразумела: праводзімае мерапрыемства — жывая памяць, рэальныя гісторыі, дакументы, факты аб гераізме і мужнасці нашых суайчыннікаў і на фронце, і ў тыле.
Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» ўбачылі прадстаўнікі Магілёўшчыны
Серыя канцэртаў-рэквіемаў «Кожны трэці», арганізаваная па даручэнні Прэзідэнта для ўсіх рэгіёнаў краіны, працягваецца. У чацвер кранальную праграму ў Палацы Рэспублікі ўбачылі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.
Яшчэ шэсць гарадоў Беларусі ўзнагародзілі вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
Як мы ўжо паведамлялі, Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ № 144 «Аб узнагароджанні вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Згодна з указам, ганаровай узнагароды ўдастоены яшчэ шэсць нашых гарадоў: Кобрын, Рэчыца, Слонім, Сянно, Слаўгарад і Смалявічы. Кожны з іх — прыклад подзвігу і ўсенароднага супраціўлення, праяўленых у часы Вялікай Айчыннай вайны.
«Звязда». № 65 — 10 красавіка 1945 года
У рубрыцы «Хроніка Вялікай Перамогі» дзень за днём разам са «Звяздой» далёкага 1945 года мы ідзём да светлай і святой даты 9 Мая.
Гэты самалёт даставіў у Маскву Акт аб капітуляцыі Германіі і Сцяг Перамогі
Беларусь стала першай краінай свету, якая стварыла музей, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Прычым экспанаты пачалі збіраць у адзін з найцяжэйшых перыядаў — калі беларусы знаходзіліся пад акупацыяй. Па прадметы ваеннага часу, якія пасля сталі рэліквіяй, музейныя супрацоўнікі выязджалі ў франтавую зону, партызанскія злучэнні, на эвакуяваныя ў савецкі тыл беларускія прадпрыемствы. У рэспубліканскую камісію, якая займалася зборам экспазіцыі. Свае рэчы, баявыя трафеі прыносілі ўдзельнікі і відавочцы тых падзей.
Як у Скідзелі захоўваюць памяць пра абаронцаў горада?
У тым, што Скідзель удастоены вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», ёсць і заслуга камсамольцаў-падпольшчыкаў. Восем з іх загінулі ў барацьбе з акупантамі і пасмяротна ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені. Горад памятае іх подзвіг.
У Мінску пасадзілі Алею Памяці гарадоў-герояў
Удзельнікі маладзёжнага форуму «Нашчадкі Вялікай Перамогі», які прымае наша краіна, учора пасадзілі Алею Памяці гарадоў-герояў у сталічным Парку Перамогі. Дванаццаць гарадоў-герояў і Брэсцкая крэпасць-герой навечна ўпісаны ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны — менавіта столькі дубоў высадзілі дэлегаты форуму.
З 12 дзяцей у сям’і Ільюшчыцаў засталіся толькі двое
Іосіф Іванавіч Ільюшчыц — высокі, статны — ветла сустрэў мяне на парозе кватэры, з усмешкай падаў руку:
У гонар герояў-вызваліцеляў у Чавускім раёне ўстаноўлена 122 абеліскі і помнікі
Калі размова заходзіць пра вайну, Чавускі раён часта называюць суцэльным мемарыялам. Тут знаходзіцца 122 абеліска і помніка у гонар гераічных савецкіх салдат і камандзіраў. А колькасць загінулых чырвонаармейцаў нават немагчыма падлічыць. Умоўна гэта лічба абазначана больш чым 18 тысячамі ахвяр, але штогод тут праводзяцца пошукавыя работы і адкрываюцца ўсё новыя старонкі ваеннай гісторыі.