Навiны
У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з дэпутатамі мінулых скліканняў
Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы». Сярод удзельнікаў сустрэчы — спікеры мінулых скліканняў Уладзімір Андрэйчанка і Уладзімір Канаплёў.
Петрышэнка: Акцыя «Ад усёй душы» ахопіць каля паўмільёна беларусаў
Акцыя «Ад усёй душы» ахопіць каля паўмільёна беларусаў. Пра гэта заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка падчас наведвання Мікалаеўшчынскага сацыяльнага пансіяната «Нёманскі» ў Стаўбцоўскім раёне, паведамляе БелТА.
«На экране — снег і свята». Ці ведаеце вы беларускія фільмы, якія ствараюць навагодні настрой?
Калісьці мы ўсе чакалі Новага года не толькі каб сесці за святочны стол, патаньчыць, пажартаваць, але і каб паглядзець прэм’еру фільма, які кіематаграфісты адмыслова падрыхтавалі да навагодняга вечара. Гэтыя фільмы глядзелі мільёны людзей, абмяркоўвалі, разбіралі на цытаты, як легендарную «Іронію лёсу»... Здымаліся фільмы, якія ствараюць святочны зімовы настрой, і на «Беларусьфільме», хоць не ўсе яны аднолькава вядомыя, а на некаторыя з іх сёння і забыліся. Давайце ўспомнім гісторыю нацыянальнай кінастудыі і яе стужкі з зімовай святочнай атмасферай.
Чаму варта наведаць выстаўку «Мая Беларусь»?
Унікальная выстаўка «Мая Беларусь» адчыніла дзверы для наведвальнікаў у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры. Экспазіцыя адлюстроўвае дасягненні незалежнай Беларусі ў розных сферах дзейнасці: касмічнай, навуковай, спартыўнай, харчовай і іншых.
Шуйбэй называюць «кітайскай сталіцай скарбаў»
Калісьці Шуйбэй быў непрыкметнай вёскай у раёне Лоху горада Шэньчжэнь. Аднак з развіццём мясцовай індустрыі апрацоўкі золата і каштоўных камянёў, а таксама аптовага рынку, Шуйбэй стаў сапраўдным сімвалам ювелірнай прамысловасці сусветна вядомага кітайскага мегаполіса, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Чым «Марафон адзінства» здзівіць Салігорск
Займальныя і арыгінальныя фарматы мерапрыемстваў рыхтуе «Марафон адзінства» для жыхароў і гасцей Салігорска ў пачатку новага года, паведамляе БелТА са спасылкай на арганізатараў.
Магілёўскую вобласць вызвалілі за тыдзень
28 чэрвеня 1944 года Масква салютавала 20 артылерыйскімі залпамі з 244 гармат у гонар войскаў фронту, якія фарсіравалі Днепр і вызвалілі Магілёў, Шклоў і Быхаў. Наогул, у ходзе аперацыі «Баграціён» на працягу тыдня — з 23 да 30 чэрвеня 1944 года была вызвалена практычна ўся заходняя Магілёўшчына. Нягледзячы на загад фюрара трымацца да апошняга салдата, немцы пад націскам савецкай арміі імкліва здавалі пазіцыі, практычна без бою пакідаючы райцэнтры вобласці. Жорсткія баі разгортваліся ў асноўным за невялічкія населеныя пункты. Сярод іх — Стараселле Шклоўскага раёна, круглянскія вёскі Храпы і Цяцерын. Сёння гэта месцы народнай славы і гонару, куды ідуць людзі, каб схіліць галовы перад мужнасцю савецкіх вызваліцеляў.
27 чэрвеня 1944 года савецкія салдаты вызвалілі Оршу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў баях пад Оршай і Рудняй Смаленскай вобласці ўпершыню былі выкарыстаны рэактыўныя ўстаноўкі БМ-13 — легендарныя «Кацюшы». У акупаваным горадзе змагаліся з ворагам больш за дваццаць груп падпольшчыкаў, у ліку іх — група пад кіраўніцтвам Канстанціна Заслонава, якая дзейнічала на чыгуначным вузле. 27 чэрвеня 1944 года ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а доўгачаканых вызваліцеляў сустракалі на руінах тры тысячы аршанцаў. Дзякуючы гераізму і мужнасці савецкіх байцоў, 37 тысяч з якіх знайшлі вечны прытулак на аршанскай зямлі, Орша стала адным з трох беларускіх гарадоў, узнагароджаных ордэнам Айчыннай вайны І ступені.
Напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» партызаны ажыццявілі трэці этап «рэйкавай вайны»
Безумоўна, гэта паскорыла вызваленчы працэс. Да сярэдзіны красавіка 1944 года завяршыўся першы этап вызвалення тэрыторыі Беларусі Чырвонай Арміяй. Да гэтага часу ад акупантаў было вызвалена 36 раёнаў Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцей, а таксама першыя абласныя цэнтры Гомель і Мазыр — практычна пятая частка БССР. Сотні тысяч нашых землякоў уладкоўвалі сваё жыццё ўжо на свабодных тэрыторыях. Аднак барацьба за мірнае жыццё працягвалася. І самы актыўны ўдзел у ёй прымалі народныя мсціўцы. Партызаны выконвалі самыя розныя задачы, пастаўленыя савецкім камандаваннем. Асаблівая ўвага ўдзялялася нанясенню рэйкавых удараў па камунікацыях і лініях сувязі ворага.
Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»
Уклад беларускіх партызан у Вялікую Перамогу — беспрэцэдэнтны факт не толькі ў гісторыі нашай краіны, але і ўсяго свету. Усенародны партызанскі рух, які разгарнуўся на тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі, калі на абарону Айчыны сталі і старыя, і жанчыны, і дзеці, з’яўляецца ўнікальнай старонкай у гісторыі нашай шматпакутнай краіны. У гады Вялікай Айчыннай вайны былі створаны 213 партызанскіх брыгад і 258 асобных атрадаў, з акупантамі гераічна змагалася звыш 374 тысяч народных мсціўцаў. За гераізм і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецкімі акупантамі, больш за 140 тысяч партызан і падпольшчыкаў Беларусі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. Найвышэйшага звання былі ўдастоены каля ста народных мсціўцаў.