Навiны
Дэпутат Аляксандр Шпакоўскі — пра асаблівасці работы з выбаршчыкамі
Падчас работы ў сваёй Свіслацкай выбарчай акрузе № 95, у якой пражывае каля 65 тысяч выбаршчыкаў, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шпакоўскі належную ўвагу ўдзяляе кожнаму пытанню. «Задача дэпутата — наладзіць канструктыўнае ўзаемадзеянне і з выбаршчыкамі, і з мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады», — такога меркавання прытрымліваецца Аляксандр Паўлавіч.
Каля 374 тыс. легкавых аўтамабіляў выраблена з часу заснавання «БЕЛДЖЫ»
Каля 374 тыс. легкавых аўтамабіляў выраблена з часу заснавання «БЕЛДЖЫ». Аб гэтым паведаміў дырэктар СЗАТ «БЕЛДЖЫ» Генадзь Свідзерскі, паведамляе БелТА.
Заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці пад кіраўніцтвам старшынь рэгіёнаў пройдуць з 17 па 20 лютага
Штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці пад кіраўніцтвам старшынь абласных выканаўчых камітэтаў пройдуць з 17 па 20 лютага, паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны.
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці на 2026–2030 гады зацверджана на пазачарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў
Праект праграмы быў распрацаваны з улікам тых заўваг, якія прагучалі на нарадах, праведзеных Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам па пытаннях становішча спраў у Віцебскім рэгіёне. Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на выратаванне вобласці праз павышэнне выканаўчай дысцыпліны, забеспячэнне годных умоў працы, мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі і ўхіленне падзяжу грамадскай сельскагаспадарчай жывёлы.
Трамп заявіў пра экалагічную катастрофу ў сталічным рэгіёне ЗША
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб экалагічнай катастрофе ў амерыканскім сталічным рэгіёне з-за траплення каласальных аб’ёмаў сцёкавых вод у раку Патамак, перадае БелТА.
Найлепшы дзіцячы харавы калектыў рэгіёна выберуць у Магілёве
Найлепшы дзіцячы харавы калектыў выберуць у Магілёве 18 лютага падчас абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу харавой творчасці «Спяваем разам». Пра гэта БелТА расказалі ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці.
У Паднябеснай сустрэлі 4724 год. Тут адзначаюць Свята Вясны (Чуньцзэ)
Чароўны святочны настрой ахапіў увесь Кітай, адзначае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сёлета на траціну больш мільянераў у свеце хочуць змяніць грамадзянства
Год ад году заможныя людзі паводзяць сябе ўсё больш неспакойна. У 2024-м 134 тысячы мільянераў змянілі месца жыхарства, у 2025 годзе — ужо 142 тысячы, сёлета ж плануюць пакінуць радзіму 165 тысяч багатых людзей. Такія даныя прыводзяцца ў справаздачы «Глабальная міграцыя багацця» кампаніі Henley&Partners. Прычыны зусім розныя. Але ключавым матывам з’яўляецца незадаволенасць падаткаабкладаннем на радзіме. І ўладальнікі капіталу імкнуцца выратаваць свой здабытак у спакойных гаванях. Гэтыя лагуны ўсё часцей знаходзяцца за межамі краін з класічным капіталізмам. Мабыць, свет перажывае не проста фрагментацыю і рэгіяналізацыю эканомікі, а змену светапоглядных парадыгм. А яны заўсёды суправаджаюцца вельмі значнымі пераездамі эліт.
Месцы росту чырванакніжных раслін у Дубровенскім раёне перададзены пад ахову
Месцы росту чырванакніжных раслін у Дубровенскім раёне перададзеныя пад ахову. Гэта абумоўлена рашэннем Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 студзеня 2026 года № 31, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
На зімовых Алімпійскіх гульнях 17 лютага выступяць чатыры беларускі
Чатыры беларускія спартсменкі сёння пачнуць выступленні на XXV зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі, паведамляе БелТА.