
Колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл расце. Як іх пазбегнуць?
Сёлета назіраецца тэндэнцыя значнага росту колькасці ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. Найбольш істотнае павелічэнне такіх здарэнняў — у Гродзенскай і Мінскай абласцях. Май характарызуецца найбольшай колькасцю такіх ДТЗ, а найменш іх у лютым. Пераважная колькасць дзікіх жывёл гіне ў пятніцу, суботу і нядзелю, калі павялічваецца аўтамабільны трафік. Гэта праблема характэрная не толькі для Беларусі, але і для многіх краін свету. І ў параўнанні з іншымі краінамі Еўропы такіх ДТЗ у нас адносна няшмат. Якія практычныя меры прымаюцца і рыхтуюцца ў Беларусі для вырашэння гэтага пытання і як не стаць ахвярай такога ДТЗ, расказалі эксперты.

Стаматолагі запазычалі дзяржаве болей чым 30 тысяч рублёў
Такі факт быў устаноўлены падчас правядзення кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў на прыватным прадпрыемстве па аказанні стаматалагічных паслуг ў Магілёве.

«Звязда» захавала перадваенную гісторыю мінскага «Дынама»
Мы чытаем шмат кніг і глядзім мноства фільмаў пра жахі ваеннага ліхалецця. Мы захапляемся працоўным подзвігам людзей, якія аднавілі жыццё пасля вайны. А што мы ведаем пра жыццё людзей да вайны? Не пра тое, што ўвайшло ў падручнікі гісторыі. А пра звычайнае надзённае жыццё людзей да 22 чэрвеня 1941 года? Напэўна, яно віравала, людзі вучыліся, працавалі, займаліся спортам. І ўсведамленне таго, што ў адзін момант усё разбурылася палохае не менш, чым ваенныя трагедыі.

Пагранічнікі сустракалі ворага першымі
Яны, нашы вартавыя граніцы, сустрэлі фашысцкую навалу першымі і мужна змагаліся за кожны метр зямлі на пагранічных заставах. Вельмі шмат іх палягло ў самыя першыя дні вайны.

Як будзе хадзіць грамадскі транспарт у Мінску ў ноч з 20 на 21 чэрвеня
«Мінсктранс» просіць пасажыраў улічваць гэту інфармацыю пры планаванні вячэрніх і начных паездак.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў усклалі кветкі да брацкай магілы ў мінскім парку імя Чалюскінцаў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзімам Іпатавым прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да брацкай магілы воінаў Савецкай арміі, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 — 1944 гадах, паведамілі ў прэс-службе ніжняй палаты парламента.

Прафсаюзы прапануюць пашырыць практыку заахвочвання бонусамі работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця
Такая ініцыятыва была агучана на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, якое прайшло сёння ў Мінску.


Законапраект па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці дэпутаты разгледзяць 23 чэрвеня ў двух чытаннях
У адным чытанні плануецца разгледзець праект закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб падрыхтоўцы кадроў для пенітэнцыярных службаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў».