Навiны
Прэзідэнт Беларусі прыняў удзел у юбілейным саміце СНД у Туркменістане
«Наш саюз з’яўляецца — і яшчэ на доўгія гады застанецца — Садружнасцю агульнага лёсу»
У Беларусь прыбываюць удзельнікі вучэнняў АДКБ
У Беларусі сустракаюць саюзнікаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы з Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Міністэрства аховы здароўя спрасціла правілы допуску да кіравання транспартам
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь перагледзела пералік захворванняў і проціпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраваць аўтамабілямі, самаходнымі машынамі і маламернымі суднамі. Адпаведныя змяненні ўнесены пастановай ад 10 ліпеня 2026 года № 83.
Беларусь заключыла кантракты на пастаўку малочнай прадукцыі ў Азербайджан
Беларусь падпісала кантракты на пастаўку малочнай прадукцыі ў Азербайджан у час перагавораў беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі дзелавых колаў Азербайджана на пляцоўцы пасольства Беларусі ў Баку. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Беларусь і Расія заклікалі да міжнародных перагавораў для прадухілення гонкі ўзбраенняў у космасе
Беларусь і Расія выступілі за хутчэйшы пачатак міжнародных перагавораў па выпрацоўцы шматбаковага юрыдычна абавязваючага інструмента па прадухіленні гонкі ўзбраенняў у касмічнай прасторы. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ў Першым камітэце 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая апублікавана на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БелТА.
Пякарскі стаў шостым на стаметроўцы батэрфляем на этапе Кубка свету ў Ташкенце
Беларус Рыгор Пякарскі ўвайшоў у шасцёрку лепшых на старце другога этапу Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе ў сталіцы Узбекістана Ташкенце, паведамляе БелТА.
Лукашэнка прымае ўдзел у саміце СНД у Туркменістане
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Мерапрыемства на вышэйшым узроўні праводзіцца на тэрыторыі нацыянальнай турыстычнай зоны Туркменістана «Аваза», перадае БелТА.
Лукашэнка прапанаваў Прэзідэнту Уганды ажыццяўленне праектаў у сельскай гаспадарцы і гуманітарнай сферы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Туркменістана
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Туркменістана Аляксандра Лукашэнкі і Сердара Бердымухамедава адбылася напярэдадні саміту СНД на тэрыторыі нацыянальнай турыстычнай зоны «Аваза», перадае БелТА.