Навiны
У Беларусі супраць грыпу прышчэплены больш за 1 млн жыхароў
У Беларусі супраць грыпу прышчэплены ўжо больш за 1 млн чалавек. У дзяржаўных установах аховы здароўя вакцынацыя праводзіцца бясплатна. Пра гэта расказала намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У пірамідзе Хеопса знайшлі таемны калідор
Навукоўцы з Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта абследавалі самую буйную з Вялікіх пірамід Гізы — піраміду Хеопса. Яны выявілі прыкметы, якія сведчаць аб наяўнасці схаванага праходу пад абліцоўкай, паведамляе БелТА.
У Каліфорніі з пляжа ў акіян забрала хваляй трох чалавек
Шасціметровая хваля забрала дзвюх жанчын і аднаго мужчыну ў акіян з пляжа Біг-Сур у Каліфорніі, перадае БелТА.
У Заслаўі будуюць сучасную паліклініку на 700 наведванняў у змену
У Заслаўі будуюць сучасную паліклініку на 700 наведванняў у змену. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне «Мінскбуд».
Беларусам расказалі, ці можна ездзіць на СПМ зімой
У сярэдзіне лістапада завяршыўся сезон пракату самакатаў. Аднак у беларусаў ёсць асабістыя СПМ, таксама такую тэхніку выкарыстоўваюць кур’еры, якія дастаўляюць ежу заказчыкам. Наколькі бяспечна ездзіць на самакатах у міжсезонне, паведамляе «Мінская Праўда».
Цела мужчыны знайшлі ў меліярацыйным канале ў Клецкім раёне
У Клецкім раёне ў меліярацыйным канале знойдзена цела мужчыны. Пра гэта БелТА паведамілі ў АСВОДзе.
Назвалі пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года»
Днямі прайшла штогадовая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», якая стала фінальным мерапрыемствам Беларускага тыдня прадпрымальніцтва. Па выніках работы ў 2024 годзе лаўрэатамі конкурсу сталі 33 прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу — ініцыятыўныя беларусы, чые ідэі і праца трансфармаваліся ў паспяховыя справы ў розных галінах рэальнага сектара: ад прамысловасці і транспарту да сферы паслуг і турызму.
У Брэсцкай вобласці 25 лістапада пройдзе праверка сістэмы паведамлення з уключэннем электрасірэн
У Брэсцкай вобласці 25 лістапада пройдзе праверка сістэмы паведамлення з уключэннем электрасірэн, перадае БелТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
У Беларусі намалацілі больш за 10,9 мільёна тон збожжа разам з рапсам і кукурузай
Паводле аператыўных звестак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання на 24 лістапада, у краіне намалацілі 10 мільёнаў 927 тысяч тон збожжа разам з рапсам і кукурузай.
У Эфіопіі адбылося першае за 10 тыс. гадоў вывяржэнне вулкана Хэйлі-Губі
У Эфіопіі адбылося першае вывяржэнне вулкана Хайлі-губі за 10 тыс. гадоў. Кратар выкінуў 14-кіламетровы слуп попелу, паведамляе БелТА.