Навiны
Рыма Ханінава: Агульнымі намаганнямі мы здолеем паспрыяць збліжэнню нашых літаратур
З Рымай Ханінавай, паэтэсай, празаікам, літаратуразнаўцам з Элісты (Расійская Федэрацыя) добра знаёмы чытач газеты «Літаратура і мастацтва». Дачка беларускага партызана Мішы Чорнага, калмыцкага паэта Міхаіла Хонінава, які за ўдзел у партызанскім руху адзначаны ордэнам Чырвонага Сцяга, кнігі якога выходзілі і на беларускай мове, Рыма Міхайлаўна робіць неверагодна шмат для захавання гістарычнай памяці пра ваеннае ліхалецце. А нядаўна Ханінаву прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Беларускія гімнасткі заваявалі 12 узнагарод турніру на прызы Канаевай у Омску
Будучыня, заснаваная на традыцыях
Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» запрашае на выстаўку «Высокае неба». Праект знаёміць з работамі выкладчыкаў і студэнтаў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У экспазіцыі прадстаўлены творы, выкананыя ў розных відах і тэхніках, якія адлюстроўваюць каштоўнасныя арыенціры грамадства.
Штодзённыя пошукі гармоніі мастака Рамана Коршунава
Персанальная выстаўка жывапісу Рамана Коршунава «У пошуках гармоніі» працуе ў галерэі «Арт-Фабрыка» да 17 чэрвеня. У новай экспазіцыі аўтар прадставіў пейзажы і нацюрморты, створаныя ў розныя перыяды творчасці і прысвечаныя тэме роднага краю.
Беларускія барцы заваявалі сем медалёў на турніры ва Узбекістане
Беларускія барцы грэка-рымскага стылю заваявалі сем медалёў на міжнародным турніры ва Узбекістане, паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
У «Белагра-2025» будуць удзельнічаць больш за 20 краін
Як адзначыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, сёлета Беларускі аграпрамысловы тыдзень, у рамках якога пройдзе 35-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2025», будзе праходзіць з 3 да 7 чэрвеня.
Ад Батсваны і Ганы да Сербіі і Катара. Хто адкрые для сябе «Белагра» ўпершыню ў 2025 годзе
На ўзроўні афіцыйных дэлегацый у 35-й міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра» запланаваны ўдзел больш як 20 краін, ёсць і тыя, хто прадставяць свае дасягненні ў аграрнай сферы і пазнаёмяцца з поспехамі беларускай сельскай гаспадаркі ўпершыню, — такіх будзе сем. У дэталях аб удзельніках «Белагра-2025» расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.
На выстаўцы ў Нясвіжы прадстаўлены работы беларускіх майстроў з фондаў Маскоўскага музея
Ад часу Аляксандра Неўскага да ВАВ. Мультымедыйная выстава «Краіна перамог» адкрылася ў Мінску
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася мультымедыйная планшэтная выстава «Краіна перамог. Да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Гэты праект створаны пры супрацоўніцтве Дзяржаўнага Рускага музея (Санкт-Пецярбург) і Нацыянальнага мастацкага музея (НММ) Беларусі, паведамляе БелТА.
«Сталіца» выйшла наперад у паўфінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе
Спартсмены «Сталіцы» выйшлі наперад у паўфінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, паведамляе БелТА.