Навiны
Карлас Алас пакідае пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе
Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» і галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Карлас Алас Ферэр дасягнулі пагаднення аб скасаванні кантракта. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе АБФФ.
Беларускія біятланісты ўзялі бронзу Усерасійскіх спаборніцтваў у змешанай эстафеце
Каманда Беларусі стала прызёрам Усерасійскіх спаборніцтваў па біятлоне сярод юніёраў не старэйшых за 20 гадоў ва Уваце Цюменскай вобласці, паведамляе БелТА.
Футбаліст з Узды Руслан Лісаковіч прызнаны найлепшым паўабаронцам Беларусі
У Мінску падведзены вынікі футбольнага сезона 2025 года, паведамляе «Мінская Праўда».
Спартыўны арбітражны суд прыняў бок Беларускага лыжнага саюза ў справе супраць FIS
Беларускі лыжны саюз выйграў справу супраць Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і снаўборда (FIS) у Спартыўным арбітражным судзе (CAS), паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
Галкіпер «Дынама» Фукале прызнаны найлепшым варатаром лістапада ў КХЛ
Кантынентальная хакейная ліга на падставе статыстычных даных і аналітычнай ацэнкі матчаў вызначыла найлепшых гульцоў лістапада ў чатырох намінацыях, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу КХЛ.
Найлепшым варатаром упершыню ў кар’еры прызнаны галкіпер мінскага «Дынама» Зак Фукале, які атрымаў пяць перамог у сямі матчах месяца з каэфіцыентам надзейнасці 1,44. Па варотах канадца было нанесена 180 кідкоў, з якіх ён адбіў 170 (94,44 %). У матчах з «Сібір’ю» (7:0) і «Спартаком» (6: 0) Фукале згуляў «на нуль».
Таксама лаўрэатамі лістапада сталі абаронца СКА Трэвар Мэрфі, нападаючы «Металурга» Уладзімір Ткачоў і пачатковец «Салавата Юлаева» Аляксандр Жароўскі. Усяго ў мінулым месяцы было згуляна 119 матчаў, у якіх прынялі ўдзел 625 хакеістаў. Сярэдняя выніковасць склала 5,51 шайбы за гульню.
Завяршыўся чарговы чэмпіянат краіны па футболе
Беларуска Азарава заняла пятае месца на чэмпіянаце свету па каратэ
Беларуска Марыя Азарава ўвайшла ў шасцёрку наймацнейшых на чэмпіянаце свету па каратэ 2025 года ў сталіцы Егіпта Каіры, паведамляе БелТА.
Маскоўскія барцы выйшлі ў паўфінал «Лігі храбрых»
Каманда Маскоўскай вобласці стала апошнім паўфіналістам юнацкага барцоўскага турніру «Ліга храбрызх, паведамляе БелТА.
Хакеісты «Нёмана» і «Віцебска» дамагліся перамог у матчах Экстралігі
Гродзенскі «Нёман» і «Віцебск» атрымалі перамогі ў матчах 29-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай Экстралігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.
Мінск прымае «Фінал чатырох» баскетбольнага Кубка Беларусі сярод мужчын
У Мінску сёння пачынаецца вырашальны этап розыгрышу Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд, паведамляе БелТА.