Top.Mail.Ru

Навiны

Савет Рэспублікі — аб ІІІ Беларуска-ўзбекскім жаночым бізнесфоруме, які пройдзе ў Віцебску

Савет Рэспублікі — аб ІІІ Беларуска-ўзбекскім жаночым бізнесфоруме, які пройдзе ў Віцебску

Ужо зусім хутка — 2-3 верасня — Віцебск стане месцам бізнес-прыцягнення. Менавіта тут пройдзе трэці беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум. Сёлета тэма форуму — «Беларусь — Узбекістан: супрацоўніцтва як фактар устойлівага развіцця» — як ніколі актуальная і адлюстроўвае стратэгічны курс нашых краін на паглыбленне двухбаковага партнёрства і інтэграцыю ў рэгіянальныя рынкі. Пра тое, чаго чакаць ад гэтай падзеі, пагаварылі са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіславам Татарыновічам.

Гастранамічная «Беларуская вёска» з’явілася недалёка ад цэнтра Масквы
216

Гастранамічная «Беларуская вёска» з’явілася недалёка ад цэнтра Масквы

Новая гастранамічная прастора «Беларуская вёска» адкрылася ў Маскве ў флагманскім гіпермаркеце сеткі «Ашан», размешчаным у гандлёва-забаўляльным цэнтры «Авіяпарк». Тут масквічы могуць пакаштаваць і набыць смачныя беларускія мясныя і малочныя прадукты, кандытарскія вырабы і цукеркі, перадае БелТА.


Чужых дзяцей не бывае
296

Чужых дзяцей не бывае

Сталічныя праваахоўнікі накіравалі грашовую кампенсацыю маральнай шкоды на дапамогу выхаванцам дзіцячай установы
У Брэсцкім аблвыканкаме расказалі аб складніках рэкорднага ўраджаю

У Брэсцкім аблвыканкаме расказалі аб складніках рэкорднага ўраджаю

Сёлета на Брэстчыне ўпершыню ў гісторыі намалацілі 1,5 млн тон. Усе 16 раёнаў павялічылі вал збожжа ў параўнанні з папярэднім годам, паведаміў першы намеснік Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрый ГАРАДЗЕЦКІ.


Пабывалі ў салігорскай шахце, паглядзелі, як здабываецца экспартнае багацце краіны

Пабывалі ў салігорскай шахце, паглядзелі, як здабываецца экспартнае багацце краіны

Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуськалій» уваходзіць у лік буйных прадпрыемстваў нашай краіны. Яго гонар — гэта статус аднаго з найбуйнейшых вытворцаў калійных угнаенняў у свеце, шырокая экспартная геаграфія — больш за 130 краін, вялікі штат супрацоўнікаў — больш за 16 тысяч чалавек, а таксама значны ўнёсак у сацыяльную інфраструктуру рэгіёна. За кошт прадпрыемства будуецца жыллё для работнікаў і дзіцячыя садкі, вядзецца рэканструкцыя санаторыяў і інтэрнатаў.


Штрафныя санкцыі за летні перыяд склалі звыш Br6700. Як рэгулюецца распаўсюджванне сумніку ў Беларусі
208

Штрафныя санкцыі за летні перыяд склалі звыш Br6700. Як рэгулюецца распаўсюджванне сумніку ў Беларусі

За несвоечасовае выкананне мерапрыемстваў па рэгуляванні распаўсюджвання сумніку канадскага на карыстальнікаў зямельных участкаў у Беларусі з чэрвеня 2025 года накладзена штрафных санкцый на суму Br6762, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Мінулае і сучаснасць разам на адной вуліцы

Мінулае і сучаснасць разам на адной вуліцы

Мінулае і сучаснасць — нібы адна вуліца, на якой мы ўсе жывём. Тут узводзяць новыя дамы, гледзячы на старыя будынкі, згадваюць пражытае. Працягваецца і шырыцца гэта вуліца з году ў год, і называць яе можа кожны па-свойму. Але існуюць і агульныя імёны — сведкі нашай агульнай історыі.


Днямі адзначаўся 50-гадовы юбілей урачыстага адкрыцця мемарыяла «Радзіма-маці»

Днямі адзначаўся 50-гадовы юбілей урачыстага адкрыцця мемарыяла «Радзіма-маці»

Асаблівы сімвал памяці пра Вялікую Айчынную вайну — манумент Маці-патрыётцы ў Жодзіне. Гэты журботны знак вядомы ўсім беларусам як сімвал удзячнасці і памяці. Ідэя стварыць яго з’явілася ў 1973 годзе, калі Савет Міністраў БССР прыняў адпаведнае пастанаўленне, якое стала асноўным стымулам рэалізацыі праекта. Міністэрства культуры абвясціла конкурс на найлепшы праект помніка. За выкананне задачы ўзялася група таленавітых майстроў пад кіраўніцтвам Усевалада Лагуноўскага. У яе ўвайшлі скульптары Іван Міско, Мікалай Рыжанкоў, Андрэй Заспіцкі, архітэктар Алег Трафімчук. Мастакі не абмежаваліся эскізамі. Яны прыехалі ў Жодзіна і асабіста сустрэліся з Анастасіяй Фамінічнай Купрыянавай — жанчынай, якая страціла на вайне пяцярых сыноў. Гэтыя сустрэчы і ўспаміны сталі асновай для стварэння да болю моцных вобразаў.


Каля 640 кілаграмаў небяспечных псіхатропаў, якія спрабавалі пераправіць з краін ЕС у Расію, затрымалі беларускія мытнікі

Каля 640 кілаграмаў небяспечных псіхатропаў, якія спрабавалі пераправіць з краін ЕС у Расію, затрымалі беларускія мытнікі

Мытнымі органамі Беларусі спынены міжнародны канал пастаўкі з Еўрасаюза на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі больш як 637 кг асабліва небяспечнага псіхатропу 4-СМС. Устаноўлены і затрыманы грамадзяне Літвы, Беларусі, Расіі і Украіны, якія маюць дачыненне да гэтага злачынства. Аб гэтым паведаміў афіцыйны сайт мытных органаў Рэспублікі Беларусь.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю