Навiны
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 красавіка склалі $15,2 млрд
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі зменшыліся за сакавік на $1,1 млрд і на 1 красавіка 2026 года склалі $15,2 млрд, паведамляе БелТА.
Якія купюры ў Беларусі падрабляюць часцей за ўсё
У 2025 годзе колькасць выяўленых падробак у банкаўскай сістэме Беларусі скарацілася на 28,7 % і склала 567 адзінак (561 банкнота і 6 манет). Пра гэта паведаміў Нацыянальны банк.
Як новыя стандарты фінпаслуг дапамогуць змагацца з кібермахлярамі, патлумачылі ў Нацбанку
Намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун расказаў, як новыя стандарты, якія беларускія банкі ўкараняць з 1 ліпеня, дапамогуць змагацца з кібермахлярствам, паведаміла БелТА.
Банк развіцця Беларусі расказаў аб далейшай рабоце пасля зняцця санкцый ЗША
Старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Сталярчук расказаў журналістам аб далейшай рабоце пасля зняцця санкцый ЗША перад пасяджэннем назіральнага савета банка, паведамляе БелТА.
Прэм’ер-міністр ацаніў работу Банка развіцця за год і акрэсліў задачы на будучыню
Пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына адбылося пасяджэнне Назіральнага савета Банка развіцця. Галоўнай тэмай пасяджэння стала падвядзенне вынікаў за 2025 год, а таксама ацэнка вынікаў за першы квартал 2026-га.
Нацбанк выпусціць у абарачэнне новую залатую манету наміналам 50 рублёў
Нацыянальны банк з 14 красавіка выпусціць у абарачэнне залатую зліткавую (інвестыцыйную) манету «Славянка» 2026 года выпуску наміналам 50 рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 20 сакавіка 2026 года № 74, паведаміла БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Нацбанк фіксуе вялікую цікавасць да крыптабанкаў ад айчынных і замежных удзельнікаў рынку
Нацыянальны банк фіксуе вялікую цікавасць да крыптабанкаў ад айчынных і замежных удзельнікаў рынку. Пра гэта расказаў журналістам старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка, паведаміла БелТА.
Сур’ёзных узрушэнняў на валютным рынку Беларусі не прадбачыцца
Кіраўнік Нацбанка: курс беларускага рубля стабільны, сур’ёзных узрушэнняў на валютным рынку не прадбачыцца
Курс беларускага рубля стабільны, сур’ёзных узрушэнняў на валютным рынку не прадбачыцца. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка, паведаміла БелТА.
У Нацбанку падвялі вынікі конкурсу відэаблогераў «Грошы маюць значэнне»
У Нацыянальным банку ў пятніцу, 27 сакавіка, падвялі вынікі конкурсу відэаблогераў «Грошы маюць значэнне». Па традыцыі ён быў прымеркаваны да Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі, які праходзіў у краіне з 16 па 22 сакавіка 2026 года. Сёлета на конкурс паступіла больш за 500 відэаролікаў на тэму «Лічбавыя фінансы». Дзяўчынкі і хлопчыкі з усіх рэгіёнаў Беларусі разважалі аб лічбавым банкінгу і сучасных спосабах аплаты, штучным інтэлекце ў фінансах, лічбавай бяспецы, фінансавых тэхналогіях будучыні (блокчэйне, крыптавалютах, лічбавым рублі). Карэспандэнт «Звязды» пабывала на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.