Навiны
МАРГ: «Белпошта», Wildberries і Ozon прызнаныя дамінантамі ў Беларусі
«Белпошта», Wildberries і Ozon прызнаныя дамінантамі на рэспубліканскім узроўні. Цяпер іх тарыфы павінны быць эканамічна абгрунтаваныя. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), паведаміла БелТА.
У Кобрыне ашуканцы выманілі ў пенсіянеркі каля 70 тысяч рублёў пры дапамозе студэнта сталічнай ВНУ
Удзельнікам новай схемы тэлефонных ашуканцаў стаў звычайны студэнт мінскай ВНУ. Яму пазванілі ад імя адзінага партала электронных паслуг Е-Паслуга і ў час размовы прымусілі стаць кур’ерам для ашуканцаў.
Сетка паштовай сувязі Беларусі налічвае амаль 4 тыс. аб'ектаў
«Белпошта» выплаціць пенсіі за 9 мая датэрмінова
«Белпошта» выплаціць пенсіі і дапамогі за 9 мая датэрмінова, паведаміла БелТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.
«Белпошта» змяняе ўмовы прыёму экспрэс-пасылак у сувязі са святам 1 Мая
«Белпошта» змяняе ўмовы прыёму экспрэс-пасылак у сувязі са святам 1 Мая, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.
Нацыянальны паштовы аператар «Белпошта» аб’явіў аб тым, што ў рамках рэарганізацыі да яго будзе далучана РУП «Белсаюздрук»
Як паведамляецца на афіцыйным інтэрнэт-партале ведамства, у адпаведнасці з загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь РУП «Белпошта» будзе рэарганізавана шляхам далучэння да яго РУП «Белсаюздрук».
Кіроўца Магілёўскага філіяла «Белтэлекама» Аляксандр Якавенка пра асаблівасці сваёй работы і адданасць справе
Рамантыка на колах
«Белпошта» змяніла тарыфы па перасылцы паштовай карткі, пісьма, бандэролі
З 22 сакавіка мяняюцца тарыфы на паслугі па перасылцы простай пісьмовай карэспандэнцыі (паштовай карткі, пісьма, бандэролі) па тэрыторыі Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 10 сакавіка 2026 года нумар 19, паведамілі БелТА ў РУП «Белпошта».
Святлана Юркевіч: Pоstmarket.by прадстаўляе роўныя магчымасці набыцця тавараў як гарадскому, так і сельскаму насельніцтву
Аб ходзе рэалізацыі і асвятлення праекта па стварэнні айчыннага маркетплэйсу генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч расказала ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Паводле яе слоў, у эпоху імклівага развіцця трансгранічнага гандлю і анлайн-спажывання РУП «Белпошта» імкнецца не толькі захоўваць вернасць традыцыям паштовай сувязі, але і актыўна ўбудоўвацца ў лічбавую эканоміку. Для гэтага з лістапада 2025 года ў прамысловую эксплуатацыю быў уведзены айчынны маркетплэйс Pоstmarket.by.
Мінсувязі выпусціць у абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Атрутныя расліны»
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 23 студзеня выпусціць у абарачэнне тры паштовыя маркі з серыі «Атрутныя расліны», паведамілі БелТА ў РУП «Белпошта».