Навiны
Адразу ў двух рэгіёнах Беларусі адбудуцца фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026»
Па восені не толькі куранят лічаць. Збіраюць шчодры ўраджай — плён стараннай працы людзей і смачныя дары прыроды. Ударна папрацавалі сёлета і хлебаробы — у рэгіёнах падводзяць збожжавыя вынікі. Абласныя «Дажынкі-2026» ужо адбыліся на Брэстчыне, Гродзеншчыне і Міншчыне. У гэту суботу святочную эстафету аграрыяў падхопяць Магілёўшчына і Гомельшчына. А праз тыдзень каравайны карагод закальцуе Віцебшчына. Мы даведаліся, дзе і як будуць сустракаць гасцей у найбліжэйшыя выхадныя. Далучайцеся — будзе гарантавана цікава, весела і смачна!
Больш за 1,5 км гандлёвых радоў і мноства пачастункаў. Чым здзівіць гандаль на фестывалі «Дажынкі» ў Шклове
У Магілёўскай вобласці 10 кастрычніка фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2026» прыме Шклоў. Акрамя насычанай культурнай праграмы для гасцей фестывалю будзе арганізаваны шырокі гандаль. Пра гэта БелТА паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама.
Шклоў запрашае на «Дажынкі»
Абласны фестываль-кірмаш хлебаробаў Гродзенскага рэгіёна «Дажынкі-2027» пройдзе ў Слоніме
У Карэлічах, дзе праходзяць абласныя «Дажынкі», перадалі эстафету раёну, які прыме свята ў наступным годзе, перадае БелТА.
Праца і хлеб у пашане. Карэлічы прымаюць абласныя «Дажынкі»
У дэкарацыях пахмурнай восені асабліва ярка стракацелі лакацыі абласных «Дажынак». За вялікім святам заўсёды стаіць тытанічная праца, якую ніяк нельга пакінуць незаўважанай. І сёння ціхі і ўтульны гарадскі пасёлак Карэлічы афіцыйна прымераў статус сталіцы галоўнага аграрнага свята Прынямоння. Абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2026» паклікаў працаўнікоў вёскі і гасцей!
Вальфовіч на «Дажынках» у Карэлічах: ствараючы харчовую бяспеку, мы мірнай працай умацоўваем краіну
Пяткевіч: Беларусь — вялікая сям’я ў краінавым маштабе, «Дажынкі» — адна з найлепшых нашых традыцый
«Дажынкі» — свята, якое дае магчымасць сказаць дзякуй усім людзям, якія забяспечваюць нашу харчовую бяспеку. Пра гэта сказала намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі ў Карэлічах, паведамляе БелТА.
За 30 гадоў сельская гаспадарка Беларусі ступіла далёка наперад — Пярцоў на «Дажынках» у Карэлічах
За 30 гадоў сельская гаспадарка Беларусі зрабіла крок далёка наперад — Пярцоў на «Дажынках» у Карэлічах
За 30 гадоў сельская гаспадарка Беларусі зрабіла крок далёка наперад, падцягнуўшы за сабой іншыя галіны. Аб гэтым у час цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў Гродзенскай вобласці на «Дажынках» у Карэлічах сказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае БелТА.