Навiны
Новая пастаноўка Вялікага тэатра Беларусі прымушае задумацца пра сутнасць жыцця і балета
«Што наша жыццё? Гульня!..» — згадвалася падчас прэм’еры аднаактавых балетаў пад агульнай назвай «Скокі» ў Вялікім тэатры Беларусі. Нехта гуляе з лёсам, імкнучыся кінуць яму выклік, не разумеючы рэальных магчымасцяў звычайнага чалавека. Нехта гуляе з каханнем, падмяняючы пачуццё сексуальным інстынктам, без думак пра тое, што ёсць мяжа, за якой разняволенасць ператвараецца ў смерць душы і нават фізічнае знішчэнне. А можна гуляць з мастацтвам, прынамсі, галоўны балетмайстар тэатра Ігар Колб сваімі пастаноўкамі прымушае задумацца пра тое, што ўспрыманне мастацкіх з’яў суб’ектыўнае і шмат у чым залежыць ад чаканняў, з якім мы ідзем, напрыклад, у тэатр. Бо для кагосьці мае значэнне найперш балет як мастацтва харэаграфіі, а хтосьці, успрымаючы агулам тое шоу, што зроблена на сцэне: ну, эфектна ж…
У красавіку Вялікі і Музычны тэатры Беларусі радавалі гледачоў балетнымі прэм'ерамі
Красавік аказаўся шчодрым для балетаманаў: практычна адначасова адбыліся прэм’еры новых пастановак у Вялікім тэатры Беларусі і Беларускім музычным тэатры.
Дзве кар'еры Ірыны Яромкінай
У лютым народнай артыстцы Беларусі даверылі адкрыць новы праект Вялікага тэатра «Жыццё ў прафесіі». Але яе багатае прафесійнае жыццё працягваецца, нягледзячы на перажытую цяжкую траўму, і неаддзельнае ад жаночага лёсу, у якім ёсць безумоўнае шчасце: Ірына — маці траіх дзяцей. Таму дзіўна, што для бенефісу прымы-балерыны абралі спектакль «Ганна Карэніна»...