Top.Mail.Ru

Навiны

У Дзярждуме Расіі прапанавалі выкарыстоўваць драпежных птушак для барацьбы з беспілотнікамі

У Дзярждуме Расіі прапанавалі выкарыстоўваць драпежных птушак для барацьбы з беспілотнікамі

Дэпутат Дзярждумы, першы намеснік старшыні камітэта па абароне, старшыня партыі «Родина» Аляксей Жураўлёў выступіў з ініцыятывай па барацьбе з варожымі дронамі. Паводле яго слоў, дапаможным сродкам знішчэння БПЛА суперніка могуць стаць драпежныя птушкі, перадае выданне «Взгляд».


Маскевіч і Глінчук перамаглі на турніры па грэка-рымскай барацьбе ва Узбекістане
229

Маскевіч і Глінчук перамаглі на турніры па грэка-рымскай барацьбе ва Узбекістане

Беларускія барцы грэка-рымскага стылю заваявалі сем медалёў на міжнародным турніры ва Узбекістане, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.

Беларус Казлоў стаў чэмпіёнам Еўропы па барацьбе сярод моладзі

Беларус Казлоў стаў чэмпіёнам Еўропы па барацьбе сярод моладзі

Уладзіслаў Казлоў прынёс беларускай камандзе першы медаль маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па барацьбе, які праходзіць у сталіцы Албаніі Тыране, паведамляе БелТА.

Сталі вядомыя імёны лепшых барцоў краіны

Сталі вядомыя імёны лепшых барцоў краіны

Турнір тыдня. Чацвёрты этап Кубка Садружнасці па біятлоне прайшоў у горадзе Дзёміна Яраслаўскай вобласці. Мужчынскую гонку з масавым стартам выйграў беларус Мікіта Лабастаў — у цяперашнім сезоне гэта яго першая перамога ў асабістых гонках. Антон Смольскі заняў першае месца ў гонцы праследавання. Гэта чацвёртая перамога Смольскага ў цяперашнім розыгрышы Кубка Садружнасці і першая ў зімовай частцы спаборніцтваў. Лідар агульнага заліку Кубка Садружнасці на чацвёртым этапе заняў другое месца ў спрынце. Дзмітрый Лазоўскі ў гэтым відзе праграмы заняў трэцяе месца. Ганна Сола стала трэцяй па выніках жаночай гонкі праследавання на 10 кіламетраў. Таксама ў Дзёміна яна стала трэцяй па выніках спрынту.

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Істотны ўклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны. На тэрыторыі нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі створаны 213 партызанскіх брыгад і 258 асобных атрадаў, з акупантамі гераічна змагалася звыш 374 тысяч народных мсціўцаў. З самага першага дня акупацыі партызаны не давалі спакойнага жыцця гітлераўцам і іх памагатым: здзяйснялі дыверсіі на чыгунцы і іншай інфраструктуры ворага, знішчалі фашыстаў і іх тэхніку, узбраенне, здабывалі найкаштоўнейшую інфармацыю. І колькі б фальсіфікатары ваенных падзей ні лілі бруду на партызан, народны характар партызанскай барацьбы прадэманстраваў выключны гераізм савецкага народа, які рабіў усё магчымае і немагчымае дзеля Перамогі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю