Навiны
Камунальная нагрузка становіцца ўсё цяжэйшай для польскіх абывацеляў
Што ні дзень, то навіна аб павышэнні цэн у краіне-суседцы: то на вываз смецця, то на паслугі грамадскіх медыя, а пра цэннік на ацяпленне наогул маўчым — з-за дарагоўлі многія польскія абывацелі працягваюць карыстацца «брудным» палівам у зімні перыяд, што стварае праблему для здароўя саміх палякаў і экалагічную — для наваколля.
Як сёння развіваецца сістэма сацыяльных паслуг
Сёння адным з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца развіццё сістэмы сацыяльнага абслугоўвання. Попыт на сацыяльныя паслугі вызначаюць дэмаграфічныя тэндэнцыі. Сёння ў краіне колькасць грамадзян старэйшых за 65 гадоў складае больш за 1,6 мільёна чалавек, і за апошнія 5 гадоў іх лік вырас амаль на 150 тысяч. Адпаведна павялічваецца і колькасць атрымальнікаў сацыяльных паслуг — за апошнюю пяцігодку яна вырасла на 50 тысяч чалавек і складае ўжо больш за 190 тысяч.
У Беларусі вызначаны агульныя падыходы банкаў да ўстанаўлення памераў камісійнай платы
У Беларусі вызначаны агульныя падыходы банкаў да ўстанаўлення памераў камісійных узнагароджанняў па паслугах для грамадзян, паведамляе БелТА.
Экспарт турпаслуг значна павялічыўся
Сёлета ён вырас больш чым на 44 %, а ў грашовым вылічэнні ўвогуле дасягнуў рэкордных паказчыкаў за апошнія 10 гадоў — больш за 330 мільёнаў долараў. Як адзначаюць спецыялісты, з надыходам зімы і напярэдадні святочнага сезона ў Беларусі вырас попыт як на ўнутраны, так і на ўязны турызм. Куды ж едуць вандроўнікі?
З сярэдзіны сакавіка бягучага года стартавала новая паслуга па выдачы электроннай візы
Бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі-2026: які ён?
Арганізацыя сістэмы сацыяльнай абароны з’яўляецца адной з найважнейшых функцый дзяржавы. Пры гэтым яе якасныя і колькасныя паказчыкі сведчаць аб узроўні сацыяльнага і эканамічнага развіцця дзяржавы і грамадства. У Беларусі ў цяперашні час дзейнічае досыць эфектыўная мадэль сацыяльнай абароны, якая рэгулюецца дзяржаўнымі праграмамі і заканадаўчымі актамі і накіравана на дасягненне адпаведных вынікаў у канкрэтным сектары сацыяльнай сферы, адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Святлана Барташ.
Для незанятых у эканоміцы жыроўкі пацяжэлі
У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі патлумачылі змены ў разліку платы за асобныя ЖКП (цеплазабеспячэнне, гарачае водазабеспячэнне, газазабеспячэнне), а ў Міністэрстве па падатках і зборах — абгрунтаванасць такога падыходу.
«У гэта трэба ўкладваць грошы». Лукашэнка аб развіцці санаторна-курортных паслуг
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на развіццё запатрабаваных цяпер санаторна-курортных паслуг. Аб гэтым ён заявіў, заслухаўшы даклад аб развіцці турыстычнай сферы ў сістэме Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, паведамляе БелТА.
Попыт на медыцынскія паслугі для замежнікаў вырас у 1,5 раза
Экспарт медыцынскіх паслуг у Беларусі апошнія 5 гадоў дэманструе ўстойлівую дынаміку. За гэты час ён вырас у 1,5 раза, дасягнуўшы сёлета 50 мільёнаў долараў ЗША. Чакаецца, што колькасць замежных грамадзян, якія пралячыліся ў беларускіх клініках, вырасце сёлета да 163 тысяч чалавек. Сярэдні чэк на аднаго пацыента павялічыцца на 20 % — з 260 долараў у эквіваленце ў 2020 годзе да 310 долараў у 2025-м.
Сацыяльныя паслугі па доглядзе атрымліваюць дома 110 тыс. беларусаў
У Беларусі больш за 110 тыс. чалавек атрымліваюць паслугі па доглядзе дома. Пра гэта 23 верасня журналістам расказала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».