Навiны
Беларускаму бізнесу, чые тавары пацярпелі пры пажарах на складах у Расіі, акажуць падтрымку
Беларускаму бізнесу, чые тавары пацярпелі пры пажарах на складах у Расіі, акажуць падтрымку, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Тавараабарот Беларусі з Ленінградскай вобласцю за пяць гадоў вырас у два разы — Крутой
Тавараабарот Беларусі з Ленінградскай вобласцю за пяць гадоў вырас у два разы. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Аляксандрам Драздзенкам, паведаміла БелТА.
«Тавараабарот значна вырас». Рыжанкоў адзначыў дынамічнае развіццё супрацоўніцтва Мінска і Бішкека
Супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана развіваецца дынамічна, тавараабарот паміж краінамі расце. Аб гэтым журналістам заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, перадае БелТА.
Наспела відавочная неабходнасць фарміраваць і пашыраць інстытуты прасоўвання айчынных тавараў
У прынцыпе, мы ўмеем вырабляць. І беларуская прадукцыя дастойная па якасці, цалкам прымальная па цане, тым не менш, не заўсёды канкурэнтаздольная. Прасоўванне і продажы, прама скажам, наша слабае звяно. І па гэтым фактары мы прайграём імпартным кампаніям, часам нават на ўнутраным рынку. Продажы, на жаль, не самы моцны бок айчынных вытворцаў. Але ўсю віну звальваць на менеджараў таксама не зусім карэктна і справядліва. Ёсць і аб’ектыўныя фактары: змагацца за паліцы і пакупніка даводзіцца нашым кампаніям з буйнымі карпарацыямі (і міжнароднымі, і расійскімі), якія, аб’ектыўна, больш буйныя і магутныя, валодаюць значным фінансавым рэсурсам. І за кошт эфекту маштабу іншы раз паравым катком расчышчаюць сабе месца на рынку. Але не ўсё так дрэнна.
Узяць крэдыт на беларускія тавары стане яшчэ прасцей — Нацбанк
Узяць крэдыт на беларускія тавары стане яшчэ прасцей — намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Андрэй Картун пракаменціраваў, як павелічэнне дапушчальнага ўзроўню паказчыка даўгавой нагрузкі адаб’ецца на даступнасці фінансавання пры набыцці тавараў беларускай вытворчасці, паведаміла БелТА.
Некалькі магазінаў з беларускімі прадуктамі плануюць адкрыць у Кыргызстане
Некалькі магазінаў з беларускімі прадуктамі плануюць адкрыць у Кыргызстане. Аб гэтым паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане Сяргей Малуноў у час рабочага візіту ў краіну Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына, паведамляе БелТА.
Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені-чэрвені перавысіў $50,2 млрд
У Беларусі знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені — чэрвені гэтага года склаў $50,2915 млрд. Такія даныя апублікаваны на сайце Белстата, паведамляе БелТА.
Па шырокім пераліку тавараў ёсць вытворчыя магутнасці, каб нарасціць продажы
Доля продажу айчынных тавараў за першае паўгоддзе склала 53,3 %. Шчыра скажам, крыху не той паказчык, да якога мы імкнёмся. Аднак трэба адзначыць: ёсць аб’ектыўныя перадумовы для росту імпарту ў нашым спажывецкім кошыку. Зарплаты растуць (і ў намінальным, і ў натуральным выражэнні), беларусы пачынаюць купляць больш садавіны, рыбы. А мы — дзяржава не марская. Ды і клімат не дазваляе вырошчваць тыя ж цытрусавыя ці па ўраджайнасці чарэшні сапернічаць з Малдовай, Узбекістанам ці Турцыяй. Іншае пытанне, што існуюць таварныя катэгорыі, у якіх у нас фактычна ўсё ёсць для поўнага дамінавання на паліцах.
Прафсаюзы правераць асартымент школьных тавараў у магазінах краіны
Развіты ўнутраны рынак гарантуе фізічную і цэнавую даступнасць спажывецкіх тавараў
Аб'ём унутранага рынку і доля продажаў айчынных тавараў на ім — катэгорыя не толькі эканамічная. Гэта заўсёды быў адзін з ключавых індыкатараў нацыянальнай бяспекі. І ў апошнія гады яго значэнне толькі ўзрасло, прычым не толькі ў Беларусі.