Top.Mail.Ru

Навiны

Тавараабарот Беларусі і Расіі па выніках 2026 года можа перавысіць $70 млрд — пасол РФ

Тавараабарот Беларусі і Расіі па выніках 2026 года можа перавысіць $70 млрд — пасол РФ

Аб’ём беларуска-расійскага гандлю па выніках 2026 года можа дасягнуць чарговай рэкорднай адзнакі. Такі прагноз зрабіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў у інтэрв’ю часопісу «Нацыянальная абарона», паведамляе БелТА.

Пратэсты аўтаперавозчыкаў пагражаюць пастаўкам тавараў у Італіі
84

Пратэсты аўтаперавозчыкаў пагражаюць пастаўкам тавараў у Італіі

У Італіі пратэсты аўтамабільных перавозчыкаў з-за росту цэн на паліва ствараюць перабоі з пастаўкамі прадуктаў харчавання і іншых тавараў. Аб гэтым заявілі ў асацыяцыі прадпрымальнікаў Confcommercio. Паведаміла БелТА.

Адзін з інструментаў павышэння продажу айчынных тавараў — выкарыстанне канцэпцыі нацыянальнай ідэнтыфікацыі

Адзін з інструментаў павышэння продажу айчынных тавараў — выкарыстанне канцэпцыі нацыянальнай ідэнтыфікацыі

Як кажуць у арміі ніжнія чыны, генералам часам здаецца, што яны камандуюць. І ў эканоміцы не варта пераацэньваць магчымасці рэгулятараў. Яны могуць уводзіць розныя абмежавальныя або стымуляцыйныя меры, але ў выніку апошняе слова застаецца, кажучы навуковай мовай, за эканамічнымі агентамі. А калі выказвацца прасцей — за грамадзянамі. Менавіта яны прымаюць рашэнне зберагаць ці траціць, купляць цяпер ці потым, набыць імпартны тавар ці айчынны. Псіхалагічны фактар з’яўляецца адным з ключавых. Напрыклад, спажывецкі патрыятызм. Менавіта ўнутраныя адчуванні людзей (не толькі праславутае спалучэнне «цана — якасць») фарміруюць попыт на ўнутраным рынку. Але спажыўца трэба запаліць ідэяй. І не проста выкладваць тавар на паліцы, але і дакладна яго ідэнтыфікаваць як нацыянальны набытак.


У МАРГ абмеркавалі прасоўванне беларускіх санітарна-гігіенічных вырабаў
183

У МАРГ абмеркавалі прасоўванне беларускіх санітарна-гігіенічных вырабаў

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю прайшоў семінар, прысвечаны павышэнню продажаў айчынных санітарна-гігіенічных вырабаў з паперы. У ім удзельнічалі вытворцы, прадстаўнікі гандлёвых сетак і абласных выканкамаў.

Аб чым гаварылі на выязным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі
93

Аб чым гаварылі на выязным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі

У чацвер на базе Гарадзейскага цукровага камбіната адбылося выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі. У цэнтры ўвагі яго ўдзельнікаў — якаснае і здаровае харчаванне. У ходзе пасяджэння адбылася прадметная размова аб тым, як дынамічна пашыраць лінейку натуральных айчынных прадуктаў, развіваць дыетычны кірунак, замяняць імпартныя аналагі і забяспечваць якаснымі таварамі крамныя паліцы і дзіцячыя ўстановы.

У Беларусі трэба выхоўваць культуру спажывання якасных і больш дарагіх тавараў

У Беларусі трэба выхоўваць культуру спажывання якасных і больш дарагіх тавараў

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню аб карысці канкурэнцыі, яна не заўсёды пазітыўна ўплывае на рынак. Барацьба за пакупніка зніжае цэны, але адначасова зніжае і якасць прадукцыі. Глабальныя рынкі зрабілі многія тавары больш даступнымі ва ўсім свеце, аднак адначасова ўдарылі па іх надзейнасці, даўгавечнасці і рамонтапрыдатнасці. Ды і ў цэлым па тых крытэрыях, па якіх мы вызначаем якасць. Сусветны спажывецкі рынак моцна ўвяз у каляіне поўнай жорсткай эканоміі. Гэта прывяло да татальнай аднаразовасці многіх тавараў: ад шарыкавай ручкі да пральных машын, электронікі і аўтамабіляў. Не пазбег такога лёсу і харчовы сегмент.


Ёсць перадумовы для перавышэння леташняга аб’ёму тавараабароту Беларусі і Расіі — Селіверстаў

Ёсць перадумовы для перавышэння леташняга аб’ёму тавараабароту Беларусі і Расіі — Селіверстаў

Ёсць усе перадумовы для перавышэння аб’ёму тавараабароту Беларусі і Расіі мінулага года. Пра гэта расказаў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў, паведамляе БелТА.

Неабходна ствараць стымулы рэтэйлу,  які аддае перавагу таварам айчыннай вытворчасці
100

Неабходна ствараць стымулы рэтэйлу, які аддае перавагу таварам айчыннай вытворчасці

Герояў трэба ведаць у твар. Згодзен, штамп. Але ў цэлым канцэпцыя правераная часам: нематэрыяльныя стымулы таксама маюць значэнне. І часам большае, чым выключна камерцыйная выгада. Да таго ж эканоміка становіцца ўсё больш эмацыянальнай, калі спажывец часцей робіць выбар па загадзе сэрца, а не зыходзячы з матэматычных разлікаў. Ёсць у мяне сур'ёзныя падазрэнні, што мы яшчэ не ў поўнай меры выкарыстоўваем псіхалагічныя фактары ў справе дасягнення макраэканамічных мэт. Скажам, па долі рэалізацыі тавараў айчыннай вытворчасці. Ёсць статыстычныя даныя, але адсутнічае персаналізацыя. Хто з буйных, сярэдніх, невялікіх аб'ектаў гандлю самы паспяховы ў рэалізацыі беларускіх тавараў? Як бачыцца, не пашкодзіла б вызначыць пераможцаў. Па-першае, людзям будзе прыемна: іх намаганні заўважаны. Па-другое, для пакупнікоў дадатковая інфармацыя, пад якой шыльдай хаваецца самы шырокі асартымент айчыннай прадукцыі.

Пашыраны пералік харчтавараў, пры экспарце якіх часткова кампенсуюць лагістычныя расходы
160

Пашыраны пералік харчтавараў, пры экспарце якіх часткова кампенсуюць лагістычныя расходы

У Беларусі пашыраны пералік харчовых тавараў, пры экспарце якіх прадастаўляецца частковая кампенсацыя транспартна-лагістычных расходаў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю