Навiны
Школьнік з аграгарадка Жамчужны, што ў Баранавіцкім раёне, дэбютаваў на «Лістападзе» як рэжысёр
У сваім тг-канале ён напісаў: «Уладзіслау Белавус, ён жа Уладзіслаў Некі, цяпер рэжысёр. Кляймо цік-токера знятае».
Прэм’ера драмы «Кветкі для Элджэрнана» ў Маладзёжным тэатры прайшла з аншлагам
Спектакль з’явіўся дзякуючы маладзёжнай рэжысёрскай лабараторыі, адным з яе удзельнікаў быў расіянiн Ягор Равінскі, які, між іншым, мае беларускія карані.
Гендырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі прызначана Ірына Мацяс
Генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі прызначана Ірына Уладзіміраўна Мацяс. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.
У «Піянеры» падвялі вынікі «Лістападзіка-2025»
Сёння ва ўрачыстай атмасферы ў сталічным кінатэатры «Піянер» агучылі вынікі конкурсу для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік-2025». Званне «найлепшага» журы прысудзіла кінастужцы «Планета 7693» рэжысёра Гойкі Беркуляна з Чарнагорыі.
Дні культуры Беларусі праходзяць ва Узбекістане 4-5 лістапада
Мерапрыемствы падчас правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан стартавалі 4 лістапада ў Ташкенце. Пра гэта паведаміла БелТА.
Робяцца новыя крокі да агульнай культурнай прасторы СНД
У панядзелак у Выканкаме СНД адбыўся круглы стол «Роля кіно ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы СНД» у рамках XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». На ім абмяркоўваліся самыя розныя тэмы: як сумесныя стужкі ствараюць агульнае сімвалічнае поле і актуалізуюць агульныя гістарычныя сюжэты, развіццё адзінага рынку дыстрыбуцыі, субцітрыравання і дубляжу, падтрымка маладых талентаў і абмен прафесійнымі практыкамі, інтэграцыя кіно ў адукацыйныя праграмы і лічбавыя экасістэмы і інш.
ХХХІ «Лістапад»: сталасць, падкрэсленая маштабам
Каля Палаца Рэспублікі пачалі збірацца людзі задоўга да адкрыцця — самыя нецярплівыя, тыя, хто ведае, што трэба заняць зручнае месца на другім паверсе, дзе арганізоўваюць «чырвоны дыванок», па якім праходзяць кінаартысты і госці фестывалю, перш чым зоймуць месцы ў зале. Сярод беларускай публікі, якая сочыць за «Лістападам», ужо склалася кола тых, хто вельмі любіць вось такія мерапрыемствы з удзелам значных і пазнавальных асоб (іх запрашэнне сведчыць не толькі пра ўзровень, але і пра пэўную скіраванасць), а таксама прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны: Мінскі міжнародны кінафестываль — гэта маштабны праект, вялікую ўвагу якому ўдзяляюць на дзяржаўным узроўні. Так было заўсёды, але цяпер дзяржаўны кірунак і размах падкрэслены надзвычай вялікай праграмай. Яшчэ крыху — і гэта можа будзе лічыць культурнымі кінагульнямі, накшталт Алімпійскіх.
У кінатэатры «Піянер» далі старт «Лістападзіку-2025»
1 лістапада ў сталічным кінатэатры «Піянер» прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця конкурса для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». Сёлета ў конкурсную праграму адабралі 6 фільмаў з 5 краін свету, сярод якіх Расія, Мексіка, Чарнагорыя, Кітай і Іран. Усе кінаработы сугучныя сёлетняму дэвізу кінафорума «Гісторыя, якая змяняе погляд» і пяць з шасці кінастужак з’яўляюцца намінантамі розных конкурсаў і фестываляў.
Спецыяльны прыз Прэзiдэнта Беларусi прысуджаны народнаму артысту Расii Дзмiтрыю Пяўцову
Ён атрымау яго падчас адкрыцця XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Палацы Рэспублікі.
На Воранаўшчыне пазнаюць свой край
Воранаўскі райвыканкам, Воранаўскі раённы Савет дэпутатаў працоўных пры падтрымцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 5 лістапада праводзяць навукова-практычную краязнаўчую канферэнцыю «Воранаўскія чытанні». У гарадскі пасёлак Воранава збяруцца настаўнікі, краязнаўцы, музейныя работнікі, пісьменнікі з Воранаўскага раёна, Гродна і Гродзенскай вобласці, з Мінска.