
Начальнік Акадэміі МУС адкажа на пытанні
11 чэрвеня 2025 года прамую тэлефонную лінію правядзе начальнік установы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» генерал-маёр міліцыі Аляксандр Вячаслававіч АСТРЭЙКА.

Тры навінкі на рынку СНД экспануе на «Белагра-2025» холдынг «Лідсельмаш»
На 35-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2025» холдынг «Лідсельмаш» прадстаўлены шасцю адзінкамі тэхнікі, тры з якіх з’яўляюцца навінкамі не толькі на беларускім рынку, але і на рынку СНД. Эксклюзіўныя распрацоўкі сельгасмашынабудаўнікоў пералічыў начальнік аддзела продажаў Дзмітрый Віршыла, паведамляе БелТА.

Больш за 230 тысяч рублёў завінаваціў наймальнік работнікам — умяшаўся прафсаюз
У сітуацыі разбіраўся прафсаюзны юрыст. Пры правядзенні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы высветлілася, што на адным з прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельшчыны наймальнік не аказваў работнікам матэрыяльную дапамогу на аздараўленне на працягу ўсяго мінулага года.

У Заслаўі пачаліся археалагічныя раскопкі на тэрыторыі замка
З першых дзён чэрвеня пачаліся палявыя работы на тэрыторыі Заслаўскага замка (гісторыка-культурная каштоўнасць «Гарадзішча Вал») — аб’екце, які мае асаблівае значэнне для гісторыі Беларусі. Археолагі прыступілі да расчысткі праезду ў браму замка з мэтай яго далейшай кансервацыі і музеефікацыі.

Мінадукацыі пра школьную форму: зменаў з новага навучальнага года ўносіць не плануецца
У Беларусі захаваюць адзіныя падыходы да школьнай формы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Як жыхары з берагоў Прыпяці забяспечваюць устойлівы рост свайго рэгіёна
Адразу восем прадпрыемстваў Мазырскага раёна ўдастоіліся занясення на абласную Дошку гонару па выніках спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці за 2024 год. І гэта, сапраўды, знакава: Мазыршчына аказвае важкі ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё не толькі Гомельскай вобласці, але і краіны ў цэлым. Між тым раён штогод ставіць перад сабой усё больш складаныя задачы, шукае новыя кропкі росту, якія дазволяць вывесці яго эканоміку, а як вынік і сацыяльную сферу — на новы ўзровень.

Грамадзянка Украіны спрабавала незаконна ўвезці ў Беларусь залатыя зліткі
Грамадзянка Украіны спрабавала незаконна завезці ў Беларусь залатыя зліткі, іх выявілі мытнікі. Пра гэта паведамляе БелТА.

Фестываль «Вытокі» пройдзе ў Паставах 5-7 чэрвеня
Яркае беларускае лета пачынаецца маштабным фестывалем «Вытокі». Сёлета спартыўна-культурнае свята 5–7 чэрвеня прыме адзін з самых найпрыгажэйшых гарадоў Віцебшчыны — Паставы.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл прыбыў у Мінск
Пачаўся Першасвяціцельскі візіт Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў межы Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе БелТА.

Беларускія школьнікі заваявалі ўзнагароды міжнароднай алімпіяды па хіміі
Адораныя дзеці з Беларусі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў хімічнага факультэта БДУ заваявалі чатыры ўзнагароды міжнароднай алімпіяды па хіміі імя Абу Райхана Біруні.