Навiны
Сезонныя сельскагаспадарчыя кірмашы — прыкмета гарадской восені. Гэта добрая магчымасць зрабіць запасы на зіму
Нават у дажджлівае надвор’е на сезонных кірмашах у Мінску шмат наведвальнікаў. І гэта зразумела: сельгаспрадпрыемствы і фермеры клапатліва прывезлі пераборлівым гараджанам свежы ўраджай — практычна з дастаўкай на дом. Да таго ж такія кірмашы — не толькі пра «зрабіць запасы». Гэта яшчэ і магчымасць камунікацыі.
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у васьмі раёнах Беларусі
У васьмі раёнах Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Ацяпляльны сезон пачаўся ў Мінскай вобласці
У Мінскай вобласці пачаўся ацяпляльны сезон. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінскі абласны выканаўчы камітэт, паведамляе БелТА.
Сцяг БССР 1939 года перададзены Нацыянальнаму музею Беларусі
Сцяг, захаваны падпольшчыкамі Заходняй Беларусі цаной жыцця нават падчас вайны, — адзін з артэфактаў, выяўленых калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым і прадстаўленых на выстаўцы «У пошуках страчанага: вяртанне», арганізаванай сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук, у сценах якой яе зможа пабачыць кожны.
Кінолаг назваў станоўчае падмацаванне найлепшым спосабам выхаваць сабаку
Самым эфектыўным і хуткім спосабам выхавання сабакі з’яўляецца так званае станоўчае падмацаванне — калі гадаванец атрымлівае пахвалу за правільнае дзеянне або выкананне каманды
Іх жыццёвы вопыт — бясцэнны для маладзейшых пакаленняў
Каля 17 % ад агульнай колькасці насельніцтва ў Мінску — а гэта больш за 300 тысяч чалавек — грамадзяне ўзросту 65+, з іх старэйшыя за 90 гадоў — 8 тысяч чалавек, ва ўзросце 100 гадоў і больш — 109 чалавек. А самаму пажылому жыхару сталіцы 108 гадоў. Такой інфармацыяй падзялілася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля КАРАВАЯ. За «сухімі» лічбамі — нашы бабулі і дзядулі, кожны з якіх заслугоўвае ўвагу і клопат. Напярэдадні свята даведаліся, што робіцца ў краіне для таго, каб старэйшае пакаленне жыло паўнавартасна і адчувала падтрымку ва ўсіх кірунках.
Кветкавы свет з фаамірану. Выстава карцін удзельніцы праекта «Яе рук справа» адкрылася ў Мінску
У гандлёвым цэнтры «Сталіца» адкрылася выстава работ мінчанкі Яўгеніі Шымчонак «Кветкавы рай». Экспазіцыя арганізавана ў ходзе праекта Беларускага саюза жанчын (БСЖ) «Яе рук справа», які раскрывае творчы патэнцыял сучасных беларусак, перадае БелТА.
Прадстаўнікі больш як 40 краін зарэгістраваліся для ўдзелу ў выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь»
Прадстаўнікі больш як 40 краін зарэгістраваліся для ўдзелу ў выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь». Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, перадае БелТА.
Гісторык і дэпутат Галіна Бяляева аднаўляе імёны народных выбраннікаў, якія загінулі або зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай
Тэма захавання гістарычнай праўды, аднаўлення невядомых старонак гісторыі заўсёды была актуальнай для заслужанага настаўніка Беларусі Галіны Бяляевай. Як дэпутат у складзе Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў яна рэалізуе праект «Дэпутаты ваеннага склікання». Яго мэта — устанавіць месцы пахавання і ўвекавечыць імёны дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, якія загінулі або зніклі без вестак у гады вайны.