Навiны
Аляксандр Лукашэнка ў мінулую пятніцу сустрэўся са спецыяльным пасланнікам Прэзідэнта ЗША па Украіне Кітам Келагам
Размова прайшла ў Палацы Незалежнасці з удзелам членаў дэлегацый.
Тэртэль раскрыў дэталі аб замежных кантактах Лукашэнкі, акрамя ЗША, і матывах рашэння аб памілаванні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы нядаўна рашэнне аб памілаванні 14 асуджаных, кіраваўся гуманітарным аспектам, а таксама імкненнем наладжваць добрасуседскія адносіны паміж краінамі. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль, які прымаў удзел у сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам Прэзідэнта ЗША Кітам Келагам, паведамляе БелТА.
Што можна адшукаць у спадчыне Аляксея Дударава?
Сапраўднае застанецца, нават калі мы ўжо завершым зямны шлях. Бо нішто не мае такой каштоўнасці, як слова, сказанае іншым, як памяць, якая сагравае праз гады, як святло асобы, што падказвае рух у патрэбным кірунку. Менавіта такія думкі ўзнікаюць пасля наведвання часовай экспазіцыі «Спадчына Дударава: слова, кадр, сцэна». Выстаўка пачала працаваць у Музеі гісторыі беларускага кіно (філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) і прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, беларускага празаіка, драматурга Аляксея Дударава.
Эйсмант аб перагаворах Лукашэнкі і Келага: Гаварылі пра тое, што зараз хвалюе ўвесь свет
Кола тэм на праведзеных перагаворах Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і спецпасланніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага было максімальна актуальнае, гаварылі аб тым, што хвалюе ўвесь свет. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БелТА.
Перагаворы Лукашэнкі і Келага доўжыліся больш за 6 гадзін. Эйсмант расказала падрабязнасці
Перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і спецпасланніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага доўжыліся шэсць з паловай гадзін. Падрабязнасці ў каментары выданню The New York Times расказала прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БелТА.
Гігін пра сустрэчу Лукашэнкі і Келага: Сапраўды рэзанансная
Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін аб сустрэчы Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Украіне Кітам Келегам у сваім тэлегам-канале «Гігін. 110 Партызанскі».
Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнай артысткі РСФСР Валянціны Талызінай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнай артысткі Беларускай ССР Валянціны Талызінай. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 14 асуджаных
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 14 асуджаных. Гэтую інфармацыю агучыла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БелТА.
Захаванне тэхналогій і ваенная дысцыпліна
Эксперты аб тым, чаму Прэзідэнт такую ўвагу ўдзяляе развіццю аграпрамысловага комплексу і як выконваюцца задачы, пастаўленыя ім.