Навiны
Прыклад сапраўднага духоўна-грамадзянскага служэння
У Мінску прайшлі памятныя мерапрыемствы з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).
Каранік: Горад будзе поўнасцю гатовы сустракаць гасцей
Бяспека гледачоў, рамонт сцэнічных пляцовак — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Каранік ацаніў гатоўнасць галоўных аб’ектаў правядзення Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», перадае БелТА.
Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам
Лельчыцкі раён — адзін з уключаных у склад праграмы развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся — цяпер, сапраўды, перажывае абнаўленне ў самых розных сферах. Маштабная мадэрнізацыя закранула ў тым ліку цеплавую гаспадарку раёна. Сёння ў Лельчыцах рэалізуюць знакавы для райцэнтра праект — рэканструкцыю цэнтральнай кацельні.
У Гомельскім раёне адкрылі новы комплекс пагранзаставы «Сямёнаўка»
Знакавая падзея — чарговы прыклад таго, што пры падтрымцы дзяржавы ў Гомельскім рэгіёне робіцца ўсё, каб вайскоўцы неслі службу ў камфортных умовах.
Падчас агульнагарадскога дня інфармавання ў сталіцы абмеркавалі Асноўны Закон
У чацвер у Мінскай гарадской ратушы прайшоў агульнагарадскі дзень інфармавання. Яго тэма — «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — прававы падмурак адзінства і працвітання беларускага народа». Некалькі дзён таму наша краіна адзначыла адно з найважнейшых дзяржаўных святаў — Дзень Канстытуцыі, а таму тэма дня інфармавання была асабліва актуальнай. У якасці спікераў выступілі заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар Рыгор Васілевіч і намеснік старшыні Канстытуцыйнага Суда Наталля Карповіч.
У Мінску прайшлі спаборніцтвы па правядзенні аварыйна-ратавальных работ сярод работнікаў МНС Мінскай вобласці
Абласныя спаборніцтвы, удзел у якіх узялі 48 лепшых ратавальнікаў з усіх раёнаў, уключаючы прадстаўнікоў пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада ўпраўлення МНС, доўжыліся з 19 па 20 сакавіка. Цэлых два дні напружанай барацьбы спатрэбіліся для выяўлення самых цягавітых, стойкіх і хуткіх. Ратавальнікі праходзілі вельмі складаныя выпрабаванні, дэманструючы высокі ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізму.
У Беларусі стартуе акцыя «За бяспеку разам»
Статыстыка штогод сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллі з’яўляюцца бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правілаў альбо ўсвядомленае грэбаванне мерамі бяспекі. У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 22 па 30 сакавіка арганізавана правядзенне ўжо традыцыйнай рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам». Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, а таксама Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.
Турчын: Фінансавая сістэма — найважнейшы элемент у любой дзяржаве
«Ад таго, як працуе фінансавая сістэма, шмат у чым залежыць тое, як функцыянуе і дзяржава ў цэлым, і эканоміка ў прыватнасці», — падкрэсліў кіраўнік урада. Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын узяў удзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Мінфіна, на якім былі разгледжаны вынікі выканання бюджэту за 2024 год і задачы фінансавых органаў на 2025 год.
На XIV Пысінскіх чытаннях у Магілёве моладзь чытала вершы пра вайну
Вайна прыйшлася на маладосць таленавітага юнака з краснапольскай вёскі Высокі Барок, яму быў усяго 21 год, калі яна пачалася. Аляксей Пысін удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім франтах, быў двойчы паранены, меў баявыя ўзнагароды, у тым ліку медаль «За адвагу». Пасля вайны пачынаў працоўную біяграфію ў рэдакцыі краснапольскай раённай газеты, быў рэдактарам чэрыкаўскай раёнкі, працаваў таксама ў абласной газеце «За Радзіму», якая потым памяняла назву на «Магілёўская праўда». Пэўны час узначальваў Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў БССР.
Аб стане канстытуцыйнай законнасці у Рэспубліцы Беларусь
Канстытуцыя ўвасабляе выпрацаваныя ў ходзе самавызначэння беларускага народа яго духоўныя ідэалы і каштоўнасці, ідэі аб справядлівым грамадскім і дзяржаўным ладзе, яго імкненне да захавання нацыянальнай самабытнасці. Паслядоўна сцвярджаючы ўстоі дэмакратычнай прававой дзяржавы і сацыяльна справядлівага грамадства ў якасці фундаментальнай асновы свабоднага і годнага жыцця чалавека на роднай зямлі, Канстытуцыя абвяшчае народ Рэспублікі Беларусь адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту.