Навiны
У Брэсцкай вобласці 22 верасня пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння
У Брэсцкай вобласці 22 верасня пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння з уключэннем электрасірэн. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.
У Горках рэалізавалі перспектыўны інвестпраект
Прадпрыемства «Малочныя горкі» — адно са знакавых у Горацкім раёне, таму яго развіццё ўмацоўвае і агульныя пазіцыі. Днямі тут увялі ў строй новы сырадзельны цэх, які дазволіць прадпрыемству замясціць прадукты, што не з’яўляюцца асабліва прыбытковымі, больш высокамаржынальнымі і павысіць выручку.
Праваслаўныя вернікі святкуюць Раство Прасвятой Багародзіцы
Праваслаўныя вернікі 21 верасня святкуюць Раство Прасвятой Багародзіцы — адно з дванадзясятых непераходных свят, устаноўленае ў гонар нараджэння Прачыстай Дзевы Марыі. Менавіта з гэтага дня вядзе свой адлік гадавое кола царкоўных свят.
Арына Сабаленка стала «зоркай» футбольнага матча ў Мілане
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (2-е месца ў рэйтынгу WTA) стала ганаровым госцем дамашняга матча «Мілана» ў чэмпіянаце Італіі.
Абвастрылася барацьба ў футбольным чэмпіянаце краіны
Пасля чарговага, 23-га тура, чэмпіянату Беларусі па футболе каманда брэсцкага «Дынама» ўзнялася на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.
МНС нагадала пра фактары небяспекі падчас моцнага дажджу
У МНС нагадалі фактары небяспекі праз моцныя дажджы, паведамляе БелТА.
У Алепа на складзе боепрыпасаў прагрымелі выбухі, ёсць загінулыя і пацярпелыя
У Алепа на поўначы Сірыі адбыліся выбухі на складзе боепрыпасаў, ёсць загінулыя і пацярпелыя.
Калі не хочаце потым чапляцца за жыццё ці наогул страціць яго — не губляйце розум і не чапляйцеся за цягнікі
У культавым савецкім мультфільме пра Чабурашку і Кракадзіла Гену шкодная старая Шапакляк пераследуе іх на даху «блакітнага вагона». Туды ж пазней перамяшчаюцца і астатнія галоўныя героі. Чым, скажыце, не ветэраны зачэперскага руху? Выглядае пацешна, але, калі сур’ёзна, варта было б напісаць, што гэта небяспечна для жыцця, як і ў выпадку з цыгарэтамі ці алкаголем. Таму што зачэпінг застаецца адной з галоўных прычын траўматызму і гібелі дзяцей на чыгунцы, якая і без таго з’яўляецца крыніцай павышанай небяспекі.
«У каманды ёсць характар». Форвард «Дынама» Сацішвілі аб матчы з «Аўтамабілістам»
Хакеісты мінскага «Дынама» Сяргей Кузняцоў і Данііл Сацішвілі пракаменціравалі вынікі гульні з «Аўтамабілістам» у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, паведамілі БелТА ў прэс-службе «зуброў».
Колькасць зваротаў у дзіцячыя паліклінікі з трэцяга тыдня верасня павялічваецца. Як абараніць дзяцей у перыяд ВРВІ
Колькасць зваротаў у дзіцячыя паліклінікі з трэцяга тыдня верасня павялічваецца. Як абараніць дзяцей у перыяд ВРВІ, расказала галоўны ўрач 6-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Ганна Котава.