Навiны
Качанава: Канстытуцыя ўвасабляе ўсе гістарычныя этапы развіцця Беларусі
Падчас мерапрыемства «Асоба. Грамадства. Дзяржава» мінчане, якія прадэманстравалі актыўную пазіцыю падчас электаральнай кампаніі, зрабілі важкі ўнёсак у развіццё не толькі сталіцы, але і дзяржавы, былі ўзнагароджаны Падзячнымі лістамі Прэзідэнта, узнагародамі дзяржаўных органаў.
Карпенка — моладзі: Пашпарт грамадзяніна Беларусі звязвае вас з нашай Бацькаўшчынай, з беларускім народам
Пашпарт грамадзяніна Беларусі звязвае нас з беларускім народам, яго культурай, мовай, традыцыямі, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка падчас урачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у рамках Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!», перадае БелТА.
Ігар Сергяенка правёў сустрэчу з паслом Узбекістана
Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што Беларусь надае найважнейшае значэнне ўмацаванню і далейшаму развіццю адносін з Узбекістанам. У аснове двухбаковага супрацоўніцтва, як падкрэсліў спікер, заўсёды былі і застаюцца сяброўства і ўзаемапаразуменне.
Лукашэнка з афіцыйным візітам наведае Расійскую Федэрацыю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка абмеркаваў з Прэзідэнтам Гвінеі-Бісау развіццё супрацоўніцтва і дэталі візіту ў Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Гвінеі-Бісау. Умару Сісоку Эмбала патэлефанаваў кіраўніку беларускай дзяржавы для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Указам Прэзідэнта зменены парадак накіравання насельніцтва на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 сакавіка падпісаў указ нумар 104, які прыводзіць у адпаведнасць з прынятымі законамі шэраг указаў кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка аб Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы: Гэта ўнікальная падзея грамадскага і духоўнага жыцця
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХХХII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і ХІ Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка: «Мова павагі і адкрытасці ўніверсальная. Для яе не патрэбен перакладчык»
У Палацы Незалежнасці зноў шмат замежных гасцей. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя лісты ад паслоў дзевяці краін. Гэта прыгожая дыпламатычная традыцыя, калі паслы, якія пачынаюць сваю кандэцыю, найперш сустракаюцца з кіраўніком дзяржавы, у якой будуць працаваць, і перадаюць яму даверчыя лісты. Такім чынам выказваецца жаданне новага пасла садзейнічаць далейшаму развіццю і паглыбленню адносін паміж дзвюма краінамі. Для паслоў, якія будуць працаваць у Беларусі, гэта жаданне ўзаемнае.
Аляксандр Лукашэнка аб Прыморскім краі: Зямля далёкая, але наша
Другое мерапрыемства ў графіку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на аўторак таксама прысвечана супрацоўніцтву на знешнім вектары. Толькі больш блізкім. Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з губернатарам Прыморскага краю Алегам Кажамякам.
Галоўчанка: У няпросты для эканомікі перыяд фінансавая сістэма пацвердзіла сваю ўстойлівасць
Новы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка, які да гэтага займаў пасаду прэм’ер-міністра Беларусі, пракаменціраваў сваё назначэнне і падзяліўся планамі. Аб гэтым ён расказаў у час прадстаўлення членам праўлення Нацбанка, перадае БелТА.