Навiны
Пешаход загінуў пад коламі фуры ў Магілёўскай вобласці
Смяротнае ДТЗ, у выніку якога загінуў пешаход, адбылося ў Магілёўскай вобласці, паведамілі ў ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Сучасныя метады экспертызы дазволілі раскрыць злачынства 25-гадовай даўніны
Калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда вынесла абвінаваўчы прысуд у дачыненні да двух магіляўчан за забойства, згвалтаванне і разбой, учыненыя 25 гадоў таму.
«Татаў дзень» прапануюць адзначыць магіляўчанам і гасцям горада 1 мая
«Татаў дзень» прапануюць адзначыць жыхарам і гасцям Магілёва 1 мая. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя К. Маркса.
На Магілёўшчыне ўспомнілі ахвяр і ліквідатараў аварыі на ЧАЭС
З арыентацыяй на работадаўцаў
У Магiлёве прапануюць атрымаць новую спецыяльнасць — ваенрука
Пра важнасць гэтай прафесii кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказваўся некалькi гадоў таму на адкрыццi ў Бабруйску новай школы. На яго думку, гэтыя спецыялiсты патрэбны для таго, каб забяспечваць бяспеку i выхоўваць дзяцей у духу патрыятызму.
Дні экалогіі стартуюць у бібліятэках Магілёва
Удзельнікаў будуць чакаць экалагічныя рэпартажы, тэматычныя турніры, майстар-класы, гульні і віктарыны.
Мясцовае самакіраванне на Магілёўшчыне - яскравы прыклад сувязі паміж насельніцтвам і органамі ўлады
Форум праходзіў на Магілёўшчыне з 8 да 11 красавіка з удзелам дэпутатаў усіх узроўняў, прадстаўнікоў выканаўчай улады, мясцовага самакіравання з розных абласцей Беларусі, сістэмы адукацыі, моладзі, прадстаўнічых органаў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Яшчэ падчас яго адкрыцця важнасць падзеі адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц. Ён нагадаў, якое вялікае значэнне мясцоваму самакіраванню надае Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Бо гэта сур’ёзная палітычная апора, якая з’яўляецца сувязным звяном паміж насельніцтвам і мясцовымі органамі ўлады. Форум стаў яркай прыкметай таго, як гэта сувязь функцыянуе.
Магілёўшчына першая сярод рэгіёнаў распрацавала ўласную Стратэгію рэгіянальнага развіцця
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі V Рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці. Удзел у форуме прынялі прадстаўнікі выканаўчай улады, дэпутаты, члены абласной рабочай групы па ўстойлівым развіцці, СЭЗ «Магілёў», абласных асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў, прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, моладзь.