Навiны
Транспартная пракуратура правяла рэйд на водных аб’ектах паблізу Гомеля: якія парушэнні яна выявіла
Гомельская транспартная пракуратура сумесна з супрацоўнікамі рэгіянальнага ўчастка дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах правяла рэйдавыя мерапрыемствы на водных аб’ектах і выявіла парушальнікаў, паведамляе БелТА.
Як у галіне выконваюць даручэнне Прэзідэнта па вывазцы драўніны з лясных узлескаў?
Пытанне з вывазкай бураломнай драўніны застаецца на кантролі ў Мінлясгасе. Напярэдадні кіраўнік галіны Аляксандр Кулік запатрабаваў ад кіраўнікоў на месцах актывізаваць тэмпы работ, паведамілі ў ведамстве.
Упэўнены малады педагог, які будзе працаваць на сваёй малой радзіме
Ужо зусім хутка першы званок новага навучальнага года пакліча дзяцей і настаўнікаў на ўрокі. Гэта заўсёды вялікая і чаканая падзея — і не толькі для першакласнікаў ці выпускнікоў. Не менш трапятання адчуваюць маладыя спецыялісты, якія сёлета пачнуць свой кар’ерны шлях. Карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў Ліду, каб пагутарыць з педагогам, які з нецярпеннем чакае пачатку навучальнага года.
На Гомельшчыне ўбрана 45% збожжавых, зернебабовых культур і азімага рапсу
Як паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме, на парадку дня нарады, якая прайшла пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Івана Крупко — уборка збожжавых і кармавых культур, аператыўны рамонт тэхнікі, старт сяўбы азімых, вытворчасць малака. У палявых работах на Гомельшчыне задзейнічаны ўсе магчымыя рэсурсы. Пры неабходнасці дапамагчы аграрыям гатовы прамысловыя прадпрыемствы рэгіёна: і машынамі, і людзьмі.
Стварэнне новай брыгады сіл спецаперацый войска пачалося на поўдні Беларусі
Беларусь пачала фарміраваць новую брыгаду сіл спецаперацый арміі, яна будзе базіравацца ў Гомельскай вобласці, паведаміў камандуючы сіламі спецыяльных аперацый узброеных сіл рэспублікі Вадзім Дзенісенка.
У Гомелі запушчаны пілотны праект для маладых бацькоў з ліку сірот
Сквер ратавальнікаў адкрыюць у Гомелі. У праграме — МНС-лэнд з інтэрактывам і відэаспінерам
Сквер ратавальнікаў адкрыюць у Гомелі 25 ліпеня ў Дзень пажарнай службы Беларусі, перадае БелТА.
Жыхарка пасёлка ў Гомельскім раёне ўладкавала кароўнік сярод шматпавярховак — справа дайшла да суда
Жыхарка пасёлка Бальшавік Гомельскага раёна ўладкавала кароўнік сярод шматпавярховых дамоў. Да яго ліквідацыі прыйшлося прыцягваць судовых выканаўцаў, паведамляе SB.by.