Навiны
Будаўніцтва беларускага тэрмінала ў Мурманску абмеркавалі на сустрэчы ў Лукашэнкі
Праект па будаўніцтве ў Мурманску беларускага тэрмінала абмяркоўваўся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам, паведаміла БелТА.
На Гомельшчыне ў аварыі загінулі жанчына і яе сын
Па папярэдніх даных, каля 8:20 на дарозе Р82 «Акцябрскі — Парычы — Рэчыца» ў Рэчыцкім раёне жыхарка Светлагорска 1990 г. н. ехала на аўтамабілі Renault Laguna. Яна не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў грузавік DAF. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Лукашэнка: «Давайце рухацца наперад, але, самае галоўнае, бачыць свой інтарэс»
Перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Мурманскай вобласцю абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці
Ці будзе веснавая паводка на Палессі? Мясцовыя жыхары робяць прагнозы
Ратавальнікі ў Брэсцкай вобласці рыхтуюцца да веснавой паводкі, асаблівая ўвага пінскаму Палессю, дзе мясцовасць гістарычна схільная падтапленням. Старажылы-палешукі зрабілі свае прагнозы аб вясновай паводцы, паведаміла БелТА.
Дадзены старт рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі»
Сёлета гэты статус атрымаў горад Паставы — раённы цэнтр на паўночным захадзе краіны.
У Смаленску знойдзена зніклая малалетняя дзяўчынка — яе ўтрымліваў у кватэры мужчына
Смаленскія праваахоўнікі знайшлі 9-гадовую дзяўчынку, якая знікла некалькі дзён таму. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік МУС Расіі Ірына Воўк, паведамляе SB.by.
Гатоўнасць тэхнікі да вясенніх палявых работ у Віцебскай вобласці складае звыш 80 %
Такое паведамленне на пасяджэнні аблвыканкама па пытанні аб мерах па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый рэгіёна да вясенняй сяўбы зрабіў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Андрэй Булаўкін. «Да пачатку вясенніх палявых работ застаецца зусім няшмат часу. Літаральна тры-чатыры тыдні, — нагадаў ён. — Што датычыцца гатоўнасці тэхнікі ўвогуле, зараз яна складае 83 %, па энерганасычанах трактарах — 88 %. Зараз ідзе масавая работа, частка грашовых сродкаў на рамонты выдзелена з бюджэту. Ужо на пачатку сакавіка мы выйдзем на гатоўнасць каля 90 %».
У Брэсцкай вобласці ўпершыню пераадолелі сутачны аб’ём вытворчасці малака 7 тыс. тон
У Брэсцкай вобласці ўпершыню пераадолелі сутачны аб’ём вытворчасці малака 7 тыс. т. Аб гэтым паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчуплянкоў, перадае БелТА.
Упершыню за 12 гадоў Віцебская вобласць выканала заданне па ўводзе ў эксплуатацыю жылля
У 2025 годзе ўведзена 405 тыс. квадратных метраў жылля пры плане 400 тыс. квадратных метраў. Такую інфармацыю агучыў старшыня камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве аблвыканкама Андрэй Галяковіч на выніковай калегіі камітэта.