Навiны
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя ўнікальнага выдання
Кніга «Памяці загінулых у імя жывых» выдадзена на аснове матэрыялаў аднайменнага літаратурна-музычнага конкурсу, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім узялі ўдзел пісьменнікі, кампазітары, выканаўцы з Беларусі, Расіі, Літвы.
Чым здзіўляў гасцей і жыхароў Маладзечна ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі
Светлай радасцю, лірычным настроем і атмасферай сапраўднага адзінства быў насычаны апошні тыдзень маладзечанцаў. Штогодны нацыянальны фестываль песні і паэзіі зноў аб’яднаў сотні людзей, якія неабыякавы да мілагучнага беларускага слова. З мінулага года, дзякуючы перадфестывальным дням, у кожнага беларуса ёсць магчымасць дакрануцца да гэтай маштабнай культурнай падзеі і пазнаёміцца з сучасным айчынным мастацтвам.
Першая персанальная выстаўка Таццяны Гузоўскай адкрылася ў галерэі «Універсітэт культуры»
Абстрагавацца ад дажджлівага надвор’я і акунуцца ў атмасферу цёплых летніх дзянькоў прапануе выстаўка Таццяны Гузоўскай «Адлюстраванне рэальнасці», якая працуе ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры». У экспазіцыі — жывапісныя работы ў рэалістычным стылі, прысвечаныя прыгажосці навакольнага свету, якую можа заўважыць толькі мастак.
Вечныя тэмы ў творчасці Мікалая Рэрыха
Адкрылася выстаўка рэпрадукцый работ мастака і філосафа Мікалая Рэрыха «Прыстанак Святла» ў арт-галерэі «Сфера» бібліятэкі № 18 (вул. Каліноўскага, 55). Праект арганізаваны Аддзяленнем Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Міжнародны Цэнтр Рэрыхаў», які працуе ў Беларусі з 2000 года.
Якіх кулінарных традыцый прытрымліваліся мінчане ў савецкі час
У працяг папярэдняй «кулінарнай» экспазіцыі зацікаўлены чытач можа завітаць на выстаўку Музея гісторыі горада Мінска «Гастранамічная культура Мінска. ХХ стагоддзе», дзе можна паглыбіцца ў атмасферу савецкай паўсядзённасці, рэшткі якой і дагэтуль захоўваюцца ў кожным доме. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам мастакоў і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту.
Будучыня, заснаваная на традыцыях
Мастацкая галерэя «Універсітэт культуры» запрашае на выстаўку «Высокае неба». Праект знаёміць з работамі выкладчыкаў і студэнтаў кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У экспазіцыі прадстаўлены творы, выкананыя ў розных відах і тэхніках, якія адлюстроўваюць каштоўнасныя арыенціры грамадства.
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшоў «Красавіцкі фэст Кніжнай феі»
Мерапрыемства прымеркавана да дня нараджэння пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.
Казачныя гукі скандынаўскай класікі
Канцэртная праграма «Скандынаўская сага» ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі прываблівае не толькі паўночным кірункам музычнага майстэрства, але і вяртаннем (праз 10 гадоў!) у рэпертуар Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь добра вядомых мінскай публіцы кампазіцый. У Вялікай зале прагучалі творы музычнага казачніка Карла Іахіма Андэрсана, класіка скандынаўскай музыкі Эдварда Грыга, яго сучасніка Юхана Свенсана і іншых. Аднак аб усім па парадку.
Як мацярынства мяняе жанчыну?
Незвычайны праект, прысвечаны самай сакральнай частцы жыцця жанчыны — мацярынству, — працуе ў музеі-майстэрні Заіра Азгура. Адзінаццаць беларускіх мастачак прадставілі свае інтэрпрэтацыі на тэму жаночай долі і прызначэння, паднялі шэраг важных і актуальных пытанняў, дакрануліся да самай інтымнай і далікатнай тэмы.
Дзе знаходзіцца гід па гісторыі і культуры Беларусі?
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае мінчан і гасцей сталіцы на займальную выстаўку «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры», якая распавядае пра асноўныя этапы гістарычнага развіцця краіны, дае кароткую характарыстыку культурным здабыткам і прадстаўляе беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці.