Навiны
Прэзідэнт назваў задачы, якія стаяць перад банкаўскай сістэмай краіны
Прызначаючы Рамана Галоўчанку Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў асабіста пазнаёміцца з калектывам Нацбанка. Прымаючы месяц таму Рамана Галоўчанку з дакладам, кіраўнік дзяржавы анансаваў сустрэчу з банкаўскай супольнасцю. Сваё абяцанне Прэзідэнт выканаў і сабраў вялікую нараду з апаратам Нацыянальнага банка, склад Праўлення якога сур’ёзна абнавіўся, і кіраўніцтвам банкаў, якія працуюць у нашай краіне. Таксама на нараду былі запрошаныя вышэйшыя службовыя асобы, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў. Усяго каля 250 чалавек.
Якая сітуацыя з цэнамі ў Беларусі? Кіраўнік Нацбанка пракаментаваў інфляцыю
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка расказаў, якія фактары ўплываюць на інфляцыю ў Беларусі, у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».
Галоўчанка: Банкаўская сфера са сваімі задачамі спраўляецца
Аляксандр Лукашэнка: «У банках "лішніх" грошай быць не павінна»
Работу банкаўскай сістэмы разгледзелі на найвышэйшым узроўні. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рамана Галоўчанкі.
Кіраўнік Нацбанка падарыў Прэзідэнту першую цалкам айчынную залатую манету
Даклад Прэзідэнту старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка пачаў з сімвалічнага моманту. «Грошы прынёс?» - пажартаваў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка: «Эканоміка павінна развівацца, і трэба, каб банкаўская сістэма спрыяла росту эканомікі»
Беларусь выконвае 95 працэнтаў разлікаў з краінамі ЕАЭС у нацыянальных валютах
Беларусь выконвае 95 працэнтаў разлікаў з краінамі ЕАЭС у нацыянальных валютах. Аб гэтым расказаў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.
Галоўчанка: Беларусь падтрымлівае стварэнне Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва
Беларусь падтрымала прапанову аб стварэнні Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Аб гэтым расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.
Кіраўнік Нацбанка: Вопыт расійскіх калег у грашова-крэдытнай палітыцы карысны і для Беларусі
Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка пасля ўдзелу ў бізнес-сняданку са Сбербанкам, які традыцыйна праводзіцца ў рамках Пецярбургскага эканамічнага форуму. Сёлета тэма была вельмі актуальная: «Стаўкі супраць росту: якім будзе найбліжэйшы год?». Наколькі гэта цікава для Беларусі — у нашым матэрыяле.
За кошт чаго растуць у Беларусі золатавалютныя рэзервы, расказаў кіраўнік Нацбанка
За кошт чаго растуць у Беларусі золатавалютныя рэзервы, расказаў старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.