Навiны
Што варта ведаць, перад тым як пазычаць грошы?
Як вядома, нядаўна Прэзідэнт падпісаў Закон «Аб спажывецкім крэдыце і спажывецкай мікрапазыцы». Закон рэгулюе адносіны ў сферы спажывецкага крэдытавання, распаўсюджвае сваё дзеянне на прадастаўленне крэдытаў на фінансаванне нерухомасці (з улікам асаблівасцяў) і не распаўсюджваецца на прадастаўленне крэдытаў індывідуальным прадпрымальнікам. Нормы гэтага закона ўступаюць у сілу праз дзевяць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. Сумесна са спецыялістамі прэс-службы Нацбанка раскладзём па палічках усе важныя моманты дакумента, якія датычацца радавога спажыўца.
Прэзідэнт падпісаў закон аб спажывецкім крэдыце і спажывецкай мікрапазыцы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў Закон «Аб спажывецкім крэдыце і спажывецкай мікрапазыцы». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка: У наш час перадавыя тэхналогіі — гэта і абараназдольнасць, і суверэнітэт, і незалежнасць дзяржавы
Айчынная школа мікраэлектронікі мае багатую гісторыю, добрыя традыцыі, а яе прадукцыя запатрабаваная на рынку. На гэта часта звяртае ўвагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і называе захаванне гэтай школы адным з дасягненняў суверэннай Беларусі. Але ў той жа час, кіраўнік дзяржавы падкрэслівае, што і праблем у гэтай сферы нямала, таму трэба працаваць, памнажаючы ранейшыя дасягненні і ствараючы новыя. Гэтага патрабуе час. Мікраэлектроніка, служыць асновай для большасці сучасных тэхналогій. Развіццё штучнага інтэлекту, сучаснага аўта- і трактарабудавання, медыцыны, касмічных тэхналогій, інтэграваных транспартных сістэм, сістэм кіравання прамысловымі комплексамі, бяспечнай ядзернай энергетыкай, нацыянальнай банкаўскай сферай немагчыма без уласных мікраэлектронных тэхналогій.
Якія задачы Прэзідэнт паставіў перад адказнымі за мікраэлектроніку
Наведванне Прэзідэнтам прадпрыемстваў — гэта не проста азнаямленчая паездка, а канкрэтныя даручэнні і новыя задачы. Работа кіраўніка дзяржавы на «Інтэграле» выключэннем не стала.