Навiны
Як у Вілейцы выбіралі «Уладара сяла — 2026» Міншчыны
Чатырнаццаць сем’яў з розных куткоў Мінскай вобласці спаборнічалі на абласным этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» ў мінулую пятніцу. Праграма мерапрыемства па традыцыі была вельмі насычаная і разнастайная. Сем’і прадстаўлялі свае візітныя карткі, прэзентавалі падворкі, дэманстравалі кулінарныя здольнасці. Дзе яшчэ, як не на гэтым конкурсе, можна ўбачыць, як гаспадары спаборнічаюць у кіраванні тачак, у якіх сядзяць іх жонкі, альбо як бацькі з завязанымі вачыма збіраюць «ураджай» па падказках дзяцей? Падрабязнасці — у рэпартажы карэспандэнтаў «Звязды».
Як зборная Кюрасаа трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса і іншыя навіны мундзіяля
Беларусы выступяць у трох відах праграмы «Гульняў Будучыні» ў Астане
Пасля завяршэння адборачных турніраў беларусы заваявалі права выступіць у трох відах спаборніцкай праграмы «Гульняў Будучыні — 2026» у Астане, паведамляе БелТА.
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэіі «Маладзечна-2026» адкрыты!
Прывітальнае слова ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям свята накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Яго на сцэне Летняга Амфітэатра зачытаў міністр культуры Марат Маркаў. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх з адкрыццём культурнага форуму, які стаў знакавай падзеяй і ўжо дваццаць пяты раз збірае аматараў музыкі і роднага слова.
Прадстаўнікі беларускага турбізнесу ў верасні плануюць удзел у форуме ў Астане
Прадстаўнікі беларускага турыстычнага бізнесу плануюць узяць удзел у буйным турыстычным форуме «САЯХАТ 2026», які пройдзе ў Астане 17-18 верасня, паведамляе БелТА.
Беларусь і аргенцінская правінцыя Санта-Фэ дамовіліся аб пашырэнні прамысловага партнёрства
Беларусь і Аргенціна дамовіліся аб далейшых перспектывах прамысловай кааперацыі. Яны былі дасягнуты ў час удзелу часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы Юліі Ільіной у рабоце міжнароднай аграпрамысловай выстаўкі AgroActiva 2026 у горадзе Армстранг (правінцыя Санта-Фэ), паведамляе БелТА.
Выстаўку «Белагра-2026» наведалі больш за 200 тыс. гасцей
Выстаўку «Белагра-2026» наведалі больш за 200 тыс. гасцей. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў на цырымоніі закрыцця Беларускага аграпрамысловага тыдня, перадае БелТА.
Якія задачы стаяць перад дзелавой пляцоўкай «Белагра-2026»
Новыя рынкі, напрамкі і партнёры
Як астудзіць запал французскага «прасунутага стрымлівання»
У той час як адпускнікі і простыя ахвотныя адправіліся да мора з надзеяй асвяжыцца, туды ж, да мора, у прыватнасці Балтыйскага, накіраваліся і вайскоўцы з 15 краін НАТА, каб з 4 да 19 чэрвеня ўзяць удзел у маштабных вучэннях BALTOPS-2026, дзе будзе задзейнічана каля 20 караблёў і больш за 6 тысяч вайскоўцаў. Хто ініцыятар такой актыўнасці і чаму ў Беларусі такая ўвага да яе — у нашым матэрыяле.