Навiны
Брэсцкі «Будаўнік» стаў 20-разовым чэмпіёнам Беларусі па хакеі на траве
Брэсцкі «Будаўнік» стаў пераможцам чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве сярод мужчынскіх каманд сезона-2024/25, паведамляе БелТА.
У Нясвіжскім раёне сабака ўпаў у калодзеж: на дапамогу прыйшлі ратавальнікі
Сабака не пацярпеў і шчасна вярнуўся ў сям’ю.
Чаканае і нечаканае ад Сяргея Плыткевіча
Да 2 ліпеня ў Музеі прыроды і экалогіі ёсць магчымасць пазнаёміцца з фотавыстаўкай «Экзотыка Беларусі: прырода». Аўтар — Сяргей Плыткевіч, падарожнік, журналіст, дырэктар выдавецтва «Рыфтур», рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў», заснавальнік партала «Планета Беларусь». Экспазіцыя фатографа, які, дарэчы, у свой час скончыў Полацкі лясны тэхнікум (сёння — каледж), прымеркавана да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя. Падчас яе адкрыцця майстар расказаў пра сваё моцнае захапленне беларускай прыродай.
У Вілейскім раёне праваахоўнікі затрымалі серыйнага могільнікаўскага злодзея
Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж. Устанаўліваецца дачыненне затрыманага да аналагічных злачынстваў.
У выніку ДТЗ на Віцебшчыне загінулі два чалавекі
Вадзіцель і 23-гадовы пасажыр легкавога аўто загінулі.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на васьмі ўчастках у Мінску
У панядзелак пачнецца прыём дакументаў на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі
Цяпер дакументы будуць прымацца з 18 ліпеня да 17 жніўня замест 20 ліпеня і 14 жніўня адпаведна. Для абітурыентаў з базавай адукацыяй на навучанне за кошт сродкаў бюджэту вызначаны тэрмін з 18 ліпеня да 1 жніўня, на платнай аснове — да 12 жніўня. Выпускнікі з атэстатам аб сярэдняй адукацыі будуць падаваць дакументы з 18 ліпеня да 6 жніўня, на платнай аснове — з 18 ліпеня да 14 жніўня. Прыём на ўзровень ПТА будуць ажыццяўляць 160 устаноў адукацыі з 15 чэрвеня да 23 жніўня.