Навiны
Галасамі беларусаў па ўсёй краіне прагучаў «Дзень Перамогі»
Рэспубліканская акцыя «Праспяваем „Дзень Перамогі“ разам!» аб’яднала беларусаў па ўсёй краіне.
Губернатар Мінскай вобалсці усклаў кветкі да «Кургана Славы» — месца, знакавага для ўсіх беларусаў
З раніцы і да позняга вечара 9 Мая каля манумента Перамогі ў самым цэнтры Мінска было шматлюдна
Ігар Петрышэнка: Памяць павінна быць вечнай
Падчас урачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі першы намеснік Генеральнага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў Ігар Петрышэнка звярнуў увагу на тое, што няхай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з кожным годам становіцца ўсё менш, «тыя даніны павагі, ушанаванні, якія аддаюць у кожнай з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, ушаноўваючы, віншуючы, выконваючы песню «Дзень Перамогі» і праходзячы ўрачыстым маршам перад гэтымі выдатнымі людзьмі, якія абаранілі волю і незалежнасць нашай краіны, — гэта дарагога варта. І памяць аб іх павінна быць вечнай».
Раман Галоўчанка: Нельга страціць дух Дня Перамогі
Сведкі і непасрэдныя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, на жаль, сыходзяць, але ў нашай краіне дух Дня Перамогі падтрымліваецца на самым высокім узроўні, у чым вялізная заслуга дзяржавы, адзначыў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка падчас урачыстых мерапрыемстваў на плошчы Перамогі ў Мінску:
Ці браць парасон на прагулку 10 мая? Сіноптыкі далі прагноз
Наталля Качанава: Перамога дае нам сілы жыць
Вальфовіч: беларусы — добрыя людзі, але для абароны сваёй краіны зробяць усё магчымае
Беларусы — гэта добрыя і працавітыя людзі, але пры гэтым гатовы зрабіць усё магчымае, каб абараніць сваю зямлю. Аб гэтым журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч на ўрачыстым мерапрыемстве ў Мінску ў гонар Дня Перамогі.
Уладзімір Пярцоў: Мы — спадчыннікі народа-пераможцы
Памяць аб жахах вайны, зверствах фашыстаў неабходна берагчы і перадаваць будучым пакаленням. Бо перавага адной нацыі або расы над іншай — гэта шлях да кровапраліцця, знішчэння чалавецтва, цывілізацыі, усяго жывога, адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў:
Вадзім Гігін: Гэта перамога жыцця над смерцю, дабра над злом
Першы Дзень Перамогі савецкі народ святкаваў, нават нягледзячы на разруху і гора, якія панавалі вакол яго, калі было аб'яўлена, што Вялікая Айчынная вайна пераможна завершана, а гітлераўская Германія капітулявала, расказаў член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін: