Навiны
Прадпрыемствы Мінпрама за 9 месяцаў рэалізавалі больш за 2,7 тысячы мерапрыемстваў па павышэнні якасці прадукцыі
Арганізацыі сістэмы Міністэрства прамысловасці Беларусі ў студзені — верасні 2025-га рэалізавалі больш за 2,7 тысячы мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне якасці і надзейнасці выпускаемай прадукцыі, паведамілі ў ведамстве.
З палёў краіны ўбрана 10,8 мільёна тон збожжа
Паводле аператыўных звестак, на 14 лістапада з палёў краіны намалочана 10 мільёнаў 800 тысяч тон збожжа разам з рапсам і кукурузай. І гэта на 778 тысяч тон больш, чым на аналагічную дату летась, пракаментавалі ў Мінсельгасхарчы.
Пазітыўны сігнал для беларускай эканомікі: эксперты — аб запавольванні тэмпаў інфляцыі
Днямі Нацбанк агучыў даныя аб індэксе спажывецкіх цэн за кастрычнік 2025-га, паказаўшы, што гэты паказчык знізіўся да 6,9 % у гадавым выражэнні. Гэты пазітыўны трэнд не маглі не заўважыць у экспертнай супольнасці, бо зніжэнне працягваецца ўжо трэці месяц запар.
Параўналі цэны на другі хлеб у Беларусі і краінах Еўропы
Падыходзіць да завяршэння сезон, калі аграрыі вязуць у гарады ўраджай. Восеньскія сезонныя кірмашы праходзяць не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. Аднак калі там яны становяцца ў большай ступені культурным элементам і спосабам падтрымкі фермераў, то ў нас гэта па-ранейшаму інструмент забеспячэння харчовай даступнасці. Пры гэтым нярэдка паміж спажыўцамі ўзнімаецца пытанне цэн на так званы «баршчовы набор». З гэтай нагоды параўналі цэны на такую прадукцыю ў нашай краіне, у Польшчы, Літве, Латвіі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Бельгіі і Вялікабрытаніі.
Важкі каравай — каля 11 мільёнаў тон збожжа
Як адзначыў начальнік Галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай ЛЕШЫК, сёлета нам удалося атрымаць практычна ўсё, што было запланавана. Гэта — каля 11 мільёнаў тон збожжа, з улікам алейнага семя рапсу, гэта і 5 мільёнаў цукровых буракоў, а таксама ў раёне 10 мільёнаў тон травяністых кармоў.
У Беларусі сабралі амаль 10,8 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы
У Беларусі сабралі амаль 10,8 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
За паўгода пры падтрымцы Банка развіцця ўведзены ў эксплуатацыю 22 новыя аб’екты
«Навінкі» з’явіліся ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту, адукацыі і медыцыны. У трэцім квартале іх колькасць папоўнілі яшчэ дзевяць эфектыўных праектаў у пяці рэгіёнах краіны, паведамілі ў фінансавай установе.
У Беларусі ўдасканаляць сістэму электроннай пашпартызацыі тавараў
Урад Беларусі зацвердзіў змяненні, накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы электроннай пашпартызацыі тавараў, падпісана адпаведная пастанова. Пра гэта паведамляе БелТА.
З 10 да 16 лістапада — Тыдзень якасці
«Беларуская якасць — традыцыі, працавітасць, тэхналогіі» — менавіта пад такім дэвізам пройдзе гэты тыдзень, каб прадэманстраваць, што высокія стандарты — вынік мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі. Беларусь імкнецца да стварэння канкурэнтаздольных тавараў і паслуг, якія адпавядаюць чаканням як унутранага, так і міжнароднага рынку.
Крутой: Праграма развіцця Беларусі на пяцігодку ўзгоднена ў частцы ключавых паказчыкаў
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026—2030 гады ўзгоднена ў частцы ключавых макраэканамічных і фінансавых паказчыкаў.