Навiны
Тыдзень жалобы абвесцяць у Аргенціне ў сувязі са смерцю Папы Рымскага
Тыдзень жалобы абвесцяць у Аргенціне ў сувязі са смерцю Папы Рымскага
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Папы Рымскага Францыска
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне камерленга Рымска-каталіцкай царкве кардыналу Кевіну Фарэлу ў сувязі са смерцю Папы Рымскага Францыска. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сяўбу ранніх яравых у Беларусі завяршылі на больш як 90%
Аграрыі пасеялі 38% яравых культур на плошчы 877,4 тыс. га, у тым ліку сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 523,7 тыс. га, што складае 90,9% ад плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
«Мы павінны гэта ўсё развіваць тут»
Развіццё пасёлкаў гарадскога тыпу і дрэваапрацоўку абмяркоўвалі з Прэзідэнтам на прыкладзе Копысі
Гродзенскі драмтэатр вядомы як выдатны помнік мадэрнізму Усходняй Еўропы
... Першыя спектаклі ў Гродне праходзілі ў будынку тэатра гродзенскага старасты А. Тызенгаўза, пабудаваным у 1780-я гады. У 1859-м ён быў павялічаны за кошт прыбудоў, у 1940-м надбудаваны 3-ці паверх, у 1975 праведзена рэканструкцыя. Сам жа гродзенскі абласны драмтэатр быў створаны ў верасні 1947 года на базе пераведзенага ў Гродна Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра. Першым мастацкім кіраўніком тэатра стаў Мікалай Аляксандравіч Кавязін. Адкрыўся тэатр 20 кастрычніка 1947 года спектаклем «Праўда добра, а шчасце лепш» А. Астроўскага.
Нацыянальны балет «Купалле» прадставілі на сцэне музычнага тэатра
Больш твораў з нацыянальным характарам у высокіх жанрах оперы і балета — гэта пастаяннае пажаданне, скіраванае ў большай ступені ў боку Вялікага тэатра Беларусі. Але сёлета ініцыятыву перахоплівае Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, у складзе якога ёсць балетная трупа. І нараджаецца спектакль «Купалле», які можна назваць нацыянальным творам.
Казачныя гукі скандынаўскай класікі
Канцэртная праграма «Скандынаўская сага» ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі прываблівае не толькі паўночным кірункам музычнага майстэрства, але і вяртаннем (праз 10 гадоў!) у рэпертуар Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь добра вядомых мінскай публіцы кампазіцый. У Вялікай зале прагучалі творы музычнага казачніка Карла Іахіма Андэрсана, класіка скандынаўскай музыкі Эдварда Грыга, яго сучасніка Юхана Свенсана і іншых. Аднак аб усім па парадку.
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Вялікдзень
Анёлы ім сказалі: «Больш вам не трэба слёз, Хрыстос, Збавіцель свету, З памерлых уваскрос!» (з песні «Хрыстос уваскрос з памерлых»)
Літвіновіч і Бардзілоўская перамаглі ў сінхронных скачках на турніры ў Віцебску
У Віцебску завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па скачках на батуце памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Валерыя Вагеля, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Усходні гараскоп на наступны тыдзень
Авен. Авены на гэтым тыднi рызыкуюць панесцi сур’ёзныя матэрыяльныя страты. Старайцеся не ўвязвацца ў фiнансавыя афёры. На тыднi вы будзеце схiльныя да нечаканых i спантанных рашэнняў, якiя могуць аказацца зусiм непрадуманымi i неабдуманымi. Не выключана, што ў вас будзе часта ламацца бытавая i камп’ютарная тэхнiка, гэта таксама можа прывесцi да высокiх дадатковых выдаткаў.