Навiны
У Мінску адсвяткавалі 100-годдзе надання Янку Купалу звання Народны паэт Беларусі
У 20-я гады мінулага стагоддзя Пясняр ужо быў знакамітым і любімым народам. Слова паэта, драматурга, публіцыста служыла адраджэнню роднага краю, станаўленню яго дзяржаўнасці. Пастановай ад 10 чэрвеня 1925 г. Савет Народных Камісараў БССР абвясціў аб наданні Янку Купалу звання народнага паэта. Менавіта стагоддзю з дня гэтай падзеі і было прысвечана мерапрыемства «100 ЯК народны», якое адбылося ў Доме літаратара.
«Трэці сын»: гісторыя працягваецца
Да стагоддзя доктара тэхнічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, малодшага сына Якуба Коласа — Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча рыхтуецца гісторыка-мемарыяльная кніга «Трэці сын».
«Мы карыстаемся аднымі і тымі ж словамі, але вершы атрымліваюцца розныя»
Творчы палёт паэта Рагнеда Малахоўскага.
Лялькі выйдуць у горад і зладзяць забег: у Дзятлаве 14 чэрвеня пройдзе абласны фестываль
Фестываль збярэ ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі: у Дзятлаве чакаюць калектывы з Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
Радыё МІР рыхтуе маштабную праграму на фестывалі Сонцастаянне
Унікальны музычны праект аб’яднае радыёстанцыю МІР і маладых беларускіх рок-выканаўцаў на найбуйнейшым фестывалі «Сонцастаянне».
Больш за 50 галаграм прадставілі на выставе ў Мінску
Крыж Еўфрасінні Полацкай, пояс Вітаўта і шведскі кубак.
Ад першага выступлення да вялікай сцэны: гісторыя поспеху Леры Бернатовіч
Усяго за некалькі гадоў гэтая крохкая дзяўчына з моцным голасам прайшла шлях ад удзельніцы дзіцячых конкурсаў да пераможцы нацыянальнага адбору «Славянскага базару». І сёлета яна прадставіць Беларусь на ХХІV Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск 2025». Пра ўласную творчасць, дуэт з Арцёмам Скаролем і падрыхтоўку да галоўнага музычнага конкурсу краіны расказвае Лера Бернатовіч.
Рыгор Семашкевіч мог бы разгарнуцца ў цікавага празаіка, не падобнага да іншых
Ячаста бяру ў рукі яго ўжо зачытаны, у працёртых карычневых вокладках аднатомнічак, гартаю старонкі, перачытваю нанова некалі падкрэсленае, гляджу фотаздымкі і згадваю тое, што ўжо, відаць, ніколі не сатрэцца з памяці ды, на жаль, і не паўторыцца. Спявае радком і сама назва кнігі: «Лічыла дні зязюля» (1987). Скупой была яна, зязюля яго веку. Адмерала ўсяго няпоўных трыццаць сем гадоў. А пазнаёміліся мы, калі яму не было і сямнаццаці.
Новае жыццё класічнай аперэты «Марыца»: прэм’ера ў Беларускім акадэмічным музычным тэатры з сучаснымі рэжысёрскімі рашэннямі
Рэпертуарную афішу Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра складаюць спектаклі розных жанраў: аперэты, музычныя камедыі, мюзіклы, рок-оперы, балеты, дзіцячыя пастаноўкі. Пры гэтым асноўным па праву лічыцца класічная аперэта, на якой выхоўваюцца ўсе пакаленні артыстаў гэтага тэатра і дзякуючы якой яны захоўваюць вакальную форму (на жаль, мюзіклавая манера выканання гэтаму не спрыяе). Але да апошняга часу ў афішы тэатра было толькі сем аперэт, у той час як мюзіклаў — дзесяць (без уліку дзіцячых), балетаў таксама дзесяць...
Франтавая повязь з Беларуссю
Не так даўно да мяне на работу наведаліся знаёмыя дачкі і ўнучкі туркменскага пісьменніка Ашыра Назарава. Перадалі ад сям’і нашчадкаў даўняга майго сябра прывітанне і новую кнігу празаіка-франтавіка, якую за свае сродкі выдалі ў Ашхабадзе... Абрадаваўшыся гэтай сустрэчы, я шмат што ўспомніў з сярэдзіны 1980-х...