Top.Mail.Ru

Навiны

Прафсаюзы забяспечваюць аператыўную падтрымку ўдзельнікаў жніва

Прафсаюзы забяспечваюць аператыўную падтрымку ўдзельнікаў жніва

Для аператыўнага рэагавання на праблемныя і спрэчныя сітуацыі, звязаныя з умовамі, аплатай працы ўдзельнікаў жніва, у Федэрацыі прафсаюзаў дзейнічае шматканальны тэлефонны нумар. Зараз званкі прымаюцца з 08:00 да 20:00 па рабочых днях, а са жніўня цэнтр будзе працаваць і ў выхадныя дні. Прадстаўнікі прафсаюзаў гатовы неадкладна рэагаваць на ўсе пытанні работнікаў, занятых на ўборцы ўраджаю. Звароты прымаюцца па нумары 8 801 100 1111 (званок бясплатны для абанентаў «Белтэлекама» і мабільных аператараў, A1, МТС, БеСТ (Life)).

Аднаразовую матдапамогу атрымаюць каля 240 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў
402

Аднаразовую матдапамогу атрымаюць каля 240 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымаюць каля 240 тыс. школьнікаў з больш як 115 тыс. шматдзетных сем’яў, паведамляе БелТА.


Прафсаюзы аказваюць дапамогу пацярпелым ад урагану ў Магілёве людзям і прадпрыемствам
342

Прафсаюзы аказваюць дапамогу пацярпелым ад урагану ў Магілёве людзям і прадпрыемствам

Да аднаўленчых работ пасля разгулу стыхіі ў Магілёве падключыліся ўсе галіновыя прафсаюзы. Ужо на наступны дзень пасля ўрагану работнікі абласных камітэтаў прафсаюзаў, прадстаўнікі прафкамаў выйшлі на расчыстку горада.

У ЗША выкупілі дом, дзе правёў дзяцінства Папа Рымскі Леў XIV
380

У ЗША выкупілі дом, дзе правёў дзяцінства Папа Рымскі Леў XIV

Улады Долтана (прыгарад Чыкага, штат Ілінойс) набылі за $375 тыс. выстаўлены на аўкцыён дом, у якім правёў дзяцінства Папа Рымскі Леў XIV. Пра гэта паведамляе ТАСС.



Больш за 230 ахвяр, звыш Br875 тыс. шкоды. У Гомелі завяршылі расследаванне справы аферыстаў з мікрапазыкамі.
345

Больш за 230 ахвяр, звыш Br875 тыс. шкоды. У Гомелі завяршылі расследаванне справы аферыстаў з мікрапазыкамі.

Следчым упраўленнем УСК па Гомельскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб масавым падмане грамадзян пры выдачы хуткіх мікрапазык, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.


У Бярэзінскім запаведніку выяўлена новае месца пражывання рэдкай балотнай чарапахі
477

У Бярэзінскім запаведніку выяўлена новае месца пражывання рэдкай балотнай чарапахі

Новае месца пражывання балотнай чарапахі выяўлена ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, паведамляе SB. by.


Мітрапаліт Веніямін: Памяць жыве ў пакаленнях, у душы нашага народа
374

Мітрапаліт Веніямін: Памяць жыве ў пакаленнях, у душы нашага народа

Памяць жыве ў пакаленнях, у душы нашага народа, заявіў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі пасля ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі, прысвечанай Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.


Канцэрты жывой музыкі пад адкрытым небам

Канцэрты жывой музыкі пад адкрытым небам

Што падрыхтавалі гасцям сёлетняга фестывалю «Джаз у горадзе N»?


357

Жанчына танула ў рацэ Свіслач у Мінску

Жанчыну без прытомнасці знайшлі ў рацэ Свіслач у раёне вул. Старавіленскай раніцай 30 чэрвеня, паведамляе МНС.

Арэндныя кватэры і дамы можна будзе выкупляць на выгадных умовах

Арэндныя кватэры і дамы можна будзе выкупляць на выгадных умовах

Калі няма свайго жылля, то, відавочна, яго даводзіцца здымаць. Пагадзіцеся, калі ёсць выбар — у прыватніка-ўласніка па камерцыйнай цане або ў дзяржавы, — то, як правіла, другі варыянт куды больш прывабны. Як-ніяк, сума не кусаецца, ды і выключана верагоднасць таго, што вас нечакана папросяць, «таму што трэба тэрмінова прадаць», «перасяляецца сваяк» ці — «так склаліся абставіны». З 21 верасня ў некаторых катэгорый беларусаў з’явіцца магчымасць выкупу квадратаў, якія арандуюцца ў дзяржавы. З гэтай даты ўступаюць у сілу нормы ўказа Прэзідэнта нумар 235. Каго ён закране і якія пры гэтым ёсць нюансы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю