Навiны
Паўночная Атлантыда
Доўгі час тэрыторыя паўночнай Беларусі была белай плямай на археалагічнай карце перыяду неаліту — бронзавага веку. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі тут знаходзілі вельмі мала археалагічных помнікаў гэтага перыяду. Нават выказваліся версіі, а ці не было тут якіх эпідэмій, з-за якіх людзі не хацелі сяліцца. Але раскопкі на тэрыторыі Крывінскага тарфяніка, якія знаходзіцца на тэрыторыі Бешанковіцкага і Сеннецкага раёнаў дапамаглі раскрыць сакрэты Паазер’я. Рэшткі старажытных паселішч проста раней не там шукалі. Яны знаходзяцца ці пад вадой, ці пад пластом торфу. Таму загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максім Чарняўскі называе іх Паўночнай Атлантыдай.
Фестываль дзіцячай кнігі пройдзе на Брэстчыне
Шчырымі прапагандыстамі кніг, адрасаваных дзіцячаму чытачу, з’яўляюцца бібліятэкары Брэсцкай вобласці. У розных куточках гэтага рэгіёна праводзяцца сустрэчы, аўтограф-сесіі з пісьменнікамі, якія працуюць з разлікам на юных аматараў мастацкага слова.
Колькі зарабілі беларускія клубы за першы раунд удзелу ў еўракубках?
У бліжэйшы чацвер, 31 ліпеня, тры прадстаўнікі беларускай футбольнай лігі прадоўжаць свой шлях у еўракубкавай кампаніі.
Ліўні і шквалісты вецер. МУС заклікае да павышанай уважлівасці на дарогах у непагадзь
Праваахоўнікі нагадалі правілы бяспечнага руху пры неспрыяльных умовах надвор’я. Аб гэтым БелТА паведамілі ў МУС.
Беларусь і Расія плануюць запусціць трансгранічны тур па гарадах дзвюх краін
Беларусь і Расія разглядаюць магчымасць запусціць трансгранічны тур па гарадах дзвюх краін, паведаміў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў, перадае БелТА.
Беларусь падпісала больш за 50 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы турызму з рэгіёнамі Расіі
Беларусь падпісала больш за 50 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы турызму з рэгіёнамі Расіі. Пра гэта паведаміла дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Ірына Варановіч на пленарным пасяджэнні міжнароднага турыстычнага форуму «пара падарожнічаць па Саюзнай дзяржаве», перадае БелТА.
Хакеісты смаленскага «Славуціча» выйгралі Кубак Дубко ў Гродне
У Гродзенскім Лядовым палацы спорту вызначыўся пераможца традыцыйнага перадсезоннага турніру па хакеі памяці Аляксандра Іосіфавіча Дубко, паведамляе БелТА.
БЕЛАЗ наладжвае дзелавыя сувязі з партнёрамі з Танзаніі
БЕЛАЗ наведала ўрадавая дэлегацыя Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія на чале з прэм’ер-міністрам гэтай усходнеафрыканскай дзяржавы Касімам Маджалівай Маджалівай. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Гродзенскія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу камплектуючых да камп'ютараў