
Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у чэрвені павялічыліся на Br298,3 млн.
Узровень працэнтных ставак, які склаўся ў чэрвені на дэпазітным і крэдытным рынках Беларусі, садзейнічаў прытоку зберажэнняў у банкаўскую сферу і захаванню крэдытнай актыўнасці ў эканоміцы. Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.

Этна-вечарынка, забег смаўжоў, ягаднае вяселле. У Глыбокім пройдзе 13-ы «Вішнёвы фестываль»
У Глыбокім 18-19 ліпеня адбудзецца 13-ты міжнародны «Вішнёвы фестываль», які збярэ гасцей з Расіі, Грузіі, Латвіі, Арменіі, Індыі. Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў Глыбоцкім райвыканкаме.

Юань патаннеў, расійскі рубель і долар падаражэлі на таргах 16 ліпеня

У Таджыкістане рыхтуецца анталогія беларускай літаратуры
У Беларусі і Таджыкістана склаліся добрыя літаратурныя адносіны. У мінулыя гады ў Душанбэ выйшаў шэраг кніг з творамі беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на таджыкскую мову. Гэта – проза і паэзія Мікалая Чаргінца, Алеся Бадака, Юрыя Сапажкова, Міколы Мятліцкага, Георгія Марчука, іншых літаратараў нашай краіны. Зараз таджыкскія сябры беларускай літаратуры рыхтуюць анталогію сучаснай беларускай літаратуры.

Беларускія вучоныя расказалі аб развіцці металургічнай галіны

Спецфонд Прэзідэнта Беларусі накіруе больш за Br240 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб зацвярджэнні рашэння савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў са спецфонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br560 тыс.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Беларусь прапанавала Польшчы правесці перагаворы па тэме бяспекі
Беларусь прапанавала Польшчы правесці перагаворы па тэме бяспекі, паведаміў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка. Аб гэтым паведамляе БелТА.

Гродна адзначае Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У гэты святочны дзень нашчадкі пераможцаў усклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера. З году ў год цырымонія застаецца кранальнай і светлай, бо ўсе яе ўдзельнікі падзяляюць радасць мірнага жыцця, але і гора па тым, хто загінуў.