Навiны
Чатыры кітайскія вёскі сталі найлепшымі па версіі ААН
У спісе «Найлепшых турыстычных вёсак» па версіі Сусветнай турысцкай арганізацыяй ААН (ААН-Турызм) сёлета апынуліся чатыры вёскі: Хуанган у Цяньдуннань-Мяа-Дунскай аўтаномнай акрузе (правінцыя Гуйчжоу, Паўднёва-Заходні Кітай); Джыкаі ў Ганьцзы-Тыбецкай аўтаномнай акрузе (правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай); Дунло, якая адміністрацыйна падпарадкоўваецца гораду Тайчжоу (правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай); а таксама Дыган, якая адміністрацыйна падпарадкоўваецца гораду Хучжоу, передае «Сіньхуа».
Якія новыя правілы прыняты для бяспекі на чыгуначных аб’ектах, растлумачылі ў Генпракуратуры
Што новага з’явілася ў правілах знаходжання ў зоне павышанай небяспекі чыгуначных пуцей, паведаміла БелТА.
У Беларусі з 15 лістапада стартуе прыём дакументаў на завочнае навучанне ў аграрныя ВНУ
У Беларусі з 15 лістапада стартуе прыём дакументаў на завочнае навучанне ў вядучыя аграрныя ВНУ. Пра гэта паведаміла БелТА.
Дакументы аб пастаўках беларускай прадукцыі на 2,9 мільярда расійскіх рублёў падпісаны ў Санкт-Пецярбургу
Па выніках рабочага візіту Аляксандра Турчына ў Санкт-Пецярбург падпісаны дакументы, якія прадугледжваюць пастаўку беларускай прадукцыі ў паўночную сталіцу Расіі на 2,9 мільярда расійскіх рублёў.
«Залаты шлягер» у Магілёве набірае абароты і «раскрывае гармонію і веліч музыкі»
Апошні тыдзень кастрычніка праходзіць у Магілёве пад знакам міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». 29 кастрычніка ў яго рамках у Лядовым палацы Магілёва выступіць з сольнікам народны артыст Расійскай Федэрацыі Алег Газманаў, а на сцэне Магілёўскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт італьянскага спевака і прадзюсара Рыкарда Фарэзі ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова Магілёўскай абласной філармоніі. Мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму музычнаму фестывалю, праходзяць таксама ў Бабруйску і Крычаве. Гэта не толькі канцэрты, але і выставы, кінапрагляды, спектаклі, сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы, творчыя майстэрні, дыскатэкі.
У Санкт-Пецярбургу далі старт будаўніцтву Цэнтра беларускай тэхнікі
У Санкт-Пецярбургу далі старт будаўніцтву Цэнтра беларускай тэхнікі. Ва ўрачыстай цырымоніі закладкі капсулы прыняў удзел Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Замкі, палацы, тэатры. Азнаямленчы тур для дэлегацыі Рэспублікі Карэя праходзіць у Беларусі
У Беларусь з азнаямленчым турам знаходзіцца дэлегацыя з Рэспублікі Карэя, паведаміла БелТА.
У Магілёве чыноўніка прызналі вінаватым у злоўжыванні ўладай
Паводле інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці, судом Быхаўскага раёна завершаны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара буйнога магілёўскага дзяржпрадпрыемства. Дзяржаўнае абвінавачанне па артыкуле аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое прывяло да цяжкіх наступстваў, падтрымалі прадстаўнікі ведамства.
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў з рабочым візітам Санкт-Пецярбург
У паўночнай расійскай сталіцы Аляксандр Турчын прыняў удзел у 15-м пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга. Адбылася таксама цырымонія закладкі капсулы на пляцоўцы будаўніцтва Цэнтра беларускай тэхнікі. Акрамя таго, у праграме візіту — наведванне патрыятычнага аб’яднання «Ленрэзерв», якому перададзена памятная кніга пра генацыд беларускага народа, выпушчаная па матэрыялах расследавання Генпракуратуры Беларусі.
Новыя праекты і ініцыятывы. Беларусь і Турцыя нацэлены на пашырэнне прамысловага супрацоўніцтва
Беларусь і Турцыя плануюць падрыхтаваць пакет прапаноў па далейшым супрацоўніцтве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці, перадае БелТА.