Навiны
У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» прайшло мерапрыемства #GreatBusіnessDay
Тэма чарговай сустрэчы — «Тэндэнцыі і выклікі — бізнес-клімат у эпоху магчымасцяў», паведамілі ў прэс-службе парка.
Барсукоў стаў лепшым іграком 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
Яўген Барсукоў прызнаны лепшым іграком 11-га тура чэмпіянату па версіі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», паведамляе БелТА.
Мінадукацыі заканадаўча замацавала патрабаванні да дзелавога стылю адзення
Міністэрства адукацыі заканадаўча замацавала патрабаванні да дзелавога стылю адзення навучэнцаў школ Беларусі. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 15 красавіка 2025 года № 72, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
Беларусь мае намер пашыраць супрацоўніцтва з краінамі Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў
Часовы павераны ў справах Беларусі ў Калумбіі Кацярына Смаль прыняла ўдзел у ХХХ пасяджэнні Савета міністраў Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў (АКД) і Х саміце кіраўнікоў дзяржаў АКД, якія адбыліся ў Картахене і Мантэрыі адпаведна. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.
«Песня Сірын» заваявала бронзавую ўзнагароду на кінафоруме «Залаты Віцязь»
Анімацыйная стужка кінастудыі «Беларусьфільм» атрымала перамогу на XXXIV Міжнародным кінафоруме «Залаты Віцязь».
Абарачэнне чэкаў «Маёмасць» прадоўжылі на пяць гадоў
Тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» прадаўжаецца па 31 снежня 2030 года, вынікае з пастановы Саўміна Беларусі № 298 ад 30 мая, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале ў аўторак. Пра гэта паведамляе Sputnik.
Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі ўрачыста адкрылі ў Брэсце
Праектам, які закліканы аб’яднаць пакаленні, зрабіць унёсак у фарміраванне будучыні Беларусі, называюць патрыятычны цэнтр для моладзі, першую чаргу якога ў сціслыя тэрміны ўзвялі на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Цэнтр створаны, каб аб’яднаць педагогаў і кадэцкі рух, пошукавыя атрады і рэканструктараў, установы адукацыі і краязнаўства, а таксама ўсіх тых, хто зберагае памяць.
Кніга — лепшая кампанія для добрага адпачынку
У сучасным свеце за нашу ўвагу змагаюцца многія, але ж, калі ёсць магчымасць паставіць на паўзу вірлівае жыццё і ўзяць у рукі кнігу... Да ўвагі — падборка кніжных навінак Выдавецкага дома «Звязда».
Пасол: Беларусь і Турцыя ўзаемна патрэбны адзін аднаму
Беларусь і Турцыя ўзаемна патрэбны адзін аднаму. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз, паведамляе БелТА.