Top.Mail.Ru

Навiны

«Юнацтва» стала 11-разовым чэмпіёнам Беларусі па хакеі
310

«Юнацтва» стала 11-разовым чэмпіёнам Беларусі па хакеі

Фінал Кубка Прэзідэнта дайшоў да вырашальнага сёмага матчу пяты раз у гісторыі экстралігі і трэці раз за апошнія чатыры гады. Галоўны паядынак сезона 24/25 прыняла «Чыжоўка-Арэна».

Завяршаецца рэгістрацыя на ЦТ: дакументы падалі каля 57 тысяч абітурыентаў

Завяршаецца рэгістрацыя на ЦТ: дакументы падалі каля 57 тысяч абітурыентаў

Крыху больш за суткі ў тых, хто збіраецца сёлета паступаць і пакуль не зарэгістраваўся на цэнтралізаванае тэсціраванне. Дакументы падалі ўжо каля 57 тысяч чалавек — супастаўна са значэннем мінулага года.

Сабаленка чацвёрты раз прайграла фінал турніру WTA-500 у Штутгарце

Сабаленка чацвёрты раз прайграла фінал турніру WTA-500 у Штутгарце

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка чацвёрты раз прайграла ў фінале турніру катэгорыі WTA-500 у нямецкім Штутгарце, паведамляе БелТА.

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені-лютым выраслі на 12,5%

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені-лютым выраслі на 12,5%

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-лютым 2025 года склалі 112,5% да ўзроўню студзеня-лютага 2024 года. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Больш за 43 тыс. абітурыентаў ужо зарэгістраваліся на ЦТ

Больш за 43 тыс. абітурыентаў ужо зарэгістраваліся на ЦТ

Больш за 43 тыс. абітурыентаў ужо зарэгістраваліся на цэнтралізаванае тэсціраванне. Аб гэтым БелТА расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Як прайшло спаборніцтва «Снайперскі рубеж»

Як прайшло спаборніцтва «Снайперскі рубеж»

Іх ніхто не бачыць, а яны назіраюць за ўсімі. Так кажуць пра снайпераў. Гэтых вайсковых спецыялістаў баяцца нават больш, чым удараў артылерыі або авіяцыі: яны — кашмар для пяхоты. У парах або паасобку вопытныя стралкі працуюць па цэлях з вялікіх адлегласцяў, зрываючы суперніку ратацыю і разведку, правакуючы ў яго шэрагах паніку. Поспех працы снайпера шмат у чым залежыць ад зацятасці, самавалодання, назіральнасці, вытрымкі, хітрасці і спрыту.

Якія дакументы падпісалі на Беларуска-пакістанскім бізнес-форуме

Якія дакументы падпісалі на Беларуска-пакістанскім бізнес-форуме

На палях Беларуска-пакістанскага бізнес-форуму ў Мінску, які прайшоў 10 красавіка, было падпісана восем дакументаў аб супрацоўніцтве паміж кампаніямі, паведамляе БелТА.

Спікеры парламента правялі сустрэчу з прэм'ер-міністрам Пакістана

Спікеры парламента правялі сустрэчу з прэм'ер-міністрам Пакістана

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з Шахбазам Шарыфам адзначыла, што паміж парламентамі Беларусі і Пакістана склаліся добрыя адносіны. Яна расказала, што на палях 150-й Асамблеі МПС нядаўна сустракалася са сваім пакістанскім калегам. У беларускім парламенце ёсць рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Пакістана. «Вядома, мы зробім усё, каб выкананне тых дамоўленасцяў, якія дасягнуты вамі, лідарамі нашых краін, было на кантролі і ў нас, у парламентарыяў», — сказала Старшыня Савета Рэспублікі.

У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне

У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне

У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў паведамілі, што зарэгістравацца на ЦТ можна двума спосабамі: запоўніць электронную форму на сайце інстытута або зрабіць гэта непасрэдна ў пункце рэгістрацыі. Пры асабістым наведванні пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу, — пашпарт, ІD-карту, або копію дакумента. Будуць таксама прымацца від на жыхарства і пасведчанне бежанца. Калі вы згубілі ці ў вас укралі дакумент і вы да моманту рэгістрацыі не паспелі яго аднавіць, дастаткова будзе прад’явіць даведку, якая выдаецца ў такіх выпадках.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю