Навiны
Ацяпляльны сезон пачаўся ў Мінскай вобласці
У Мінскай вобласці пачаўся ацяпляльны сезон. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінскі абласны выканаўчы камітэт, паведамляе БелТА.
Іх жыццёвы вопыт — бясцэнны для маладзейшых пакаленняў
Каля 17 % ад агульнай колькасці насельніцтва ў Мінску — а гэта больш за 300 тысяч чалавек — грамадзяне ўзросту 65+, з іх старэйшыя за 90 гадоў — 8 тысяч чалавек, ва ўзросце 100 гадоў і больш — 109 чалавек. А самаму пажылому жыхару сталіцы 108 гадоў. Такой інфармацыяй падзялілася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Наталля КАРАВАЯ. За «сухімі» лічбамі — нашы бабулі і дзядулі, кожны з якіх заслугоўвае ўвагу і клопат. Напярэдадні свята даведаліся, што робіцца ў краіне для таго, каб старэйшае пакаленне жыло паўнавартасна і адчувала падтрымку ва ўсіх кірунках.
Прадстаўнікі больш як 40 краін зарэгістраваліся для ўдзелу ў выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь»
Прадстаўнікі больш як 40 краін зарэгістраваліся для ўдзелу ў выстаўцы «ІНАПРАМ. Беларусь». Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, перадае БелТА.
Гісторык і дэпутат Галіна Бяляева аднаўляе імёны народных выбраннікаў, якія загінулі або зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай
Тэма захавання гістарычнай праўды, аднаўлення невядомых старонак гісторыі заўсёды была актуальнай для заслужанага настаўніка Беларусі Галіны Бяляевай. Як дэпутат у складзе Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў яна рэалізуе праект «Дэпутаты ваеннага склікання». Яго мэта — устанавіць месцы пахавання і ўвекавечыць імёны дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, якія загінулі або зніклі без вестак у гады вайны.
Беларусь зламала ствараемы Захадам міф аб закрытасці і ізаляванасці нашай краіны — Селіверстаў
Беларусь зламала ствараемы Захадам міф аб закрытасці і ізаляванасці нашай краіны. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў на міжнароднай практычнай канферэнцыі Клуба лідараў аздараўленчага турызму ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, перадае БелТА.
Агляд баявой гатоўнасці правялі ў падраздзяленні 120-й брыгады
Праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл працягваецца ў адным з падраздзяленняў 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны.
Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Алу Дзямідаву з юбілеем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Алу Дзямідаву з юбілеем. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 29 верасня. Пра што папярэджваюць сіноптыкі?
Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 29 верасня з-за туману. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Міністр МАРГ: унутраны рынак і нацыянальны вытворца — у прыярытэце
Унутраны рынак і нацыянальны вытворца павінны быць у прыярытэце. Такі пункт гледжання выказаў журналістам Аляксандр Якоўчыц, які сёння прызначаны міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), перадае БелТА.