Top.Mail.Ru

Навiны

У французскіх пратэстах ёсць і эканамічныя прычыны. І яны, бадай, вызначальныя

У французскіх пратэстах ёсць і эканамічныя прычыны. І яны, бадай, вызначальныя

Чарговы раз Францыя ахоплена бунтамі. Цяпер на вуліцу выйшлі абураныя ліцэісты, студэнты, выкладчыкі, а таксама пратэст усё шчыльней абрастае тымі, хто спачувае. Справа не толькі ў дэфіцыце настаўнікаў, старых будынках і ўзрослай плаце за веды. У цэлым французская сацыяльна-эканамічная мадэль падаецца вельмі няўстойлівай. І ўжо Bloomberg называе гэту краіну слабым звяном Еўропы. Хоць складана сказаць, дзе ў ЕС моцныя элементы эканамічнага ланцуга?! Бо высокі ўзровень жыцця ў заходняй частцы саюза забяспечваўся доўгія дзесяцігоддзі за кошт нарошчвання дзяржаўнага доўгу, які ўжо зусім адарваўся ад эканамічных крытэрыяў. Бюджэт не можа забяспечваць ранейшых сацыяльных гарантый, а эканоміка не можа даць людзям заробак, які адпавядае іх запытам. Вынік — палітычны крызіс, які лавай бурліць унутры Еўрасаюза і ўсё часцей вырываецца вонкі маштабнымі вулічнымі акцыямі і пратэстамі.

Рэзкі рост фінансавага песімізму ў Польшчы. Амаль 34% палякаў чакаюць пагаршэння свайго становішча

Рэзкі рост фінансавага песімізму ў Польшчы. Амаль 34% палякаў чакаюць пагаршэння свайго становішча

Паводле апошняга апытання даследчай групы OGB (Ogólnopolska Grupa Badawcza), 33,8% палякаў чакаюць пагаршэння свайго фінансавага становішча ў бліжэйшыя тры месяцы. Пра гэта пішуць польскія СМІ.
Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі за оптагенетыку

Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі за оптагенетыку

Нобелеўская асамблея Каралінскага інстытута прысудзіла Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне 2026 г. Карлу Дайсероту, Петэру Хегеману і Георгу Нагелю за адкрыцці, якія датычацца святлоадчувальных іонных каналаў і оптагенетыкі — метаду, які дазваляе кіраваць нервовымі клеткамі з дапамогай святла.

Падпалы, сутыкненні, акты вандалізму. У Францыі пратэстуюць школьнікі і студэнты

Падпалы, сутыкненні, акты вандалізму. У Францыі пратэстуюць школьнікі і студэнты

Школьныя пратэсты ў Францыі распаўсюдзіліся і на ўніверсітэты, паведамляе тэлеканал BFMTV.
Апазіцыя Малдовы ініцыіравала працэдуру адхілення Санду ад пасады прэзідэнта

Апазіцыя Малдовы ініцыіравала працэдуру адхілення Санду ад пасады прэзідэнта

Апазіцыя Малдовы ініцыіравала працэдуру адхілення прэзідэнта Маі Санду ад пасады. Пра гэта паведамляе Mediafax.
Азіяцкія пакупнікі звадкаванага прыроднага газу выйграюць канкурэнцыю за яго ў Еўропы

Азіяцкія пакупнікі звадкаванага прыроднага газу выйграюць канкурэнцыю за яго ў Еўропы

Вуглевадароды развярнуліся на ўсход?
Памылка ШІ прымусіла ЗША рыхтаваць ваенную аперацыю супраць кітайскага судна

Памылка ШІ прымусіла ЗША рыхтаваць ваенную аперацыю супраць кітайскага судна

Памылковая разведвальная справаздача, падрыхтаваная з дапамогай штучнага інтэлекту, ледзь не прывяла да аперацыі амерыканскіх ваенных супраць кітайскага судна на Блізкім Усходзе. Па даных CNN, самалёты ЗША ўжо знаходзіліся ў паветры, а ўзброеныя ваенныя рыхтаваліся падняцца на борт карабля, калі паўторная праверка паказала, што штучны інтэлект няправільна вызначыў характар грузу, які перавозіўся суднам.

Дэфіцыт карысных выкапняў робіць іх аб’ектам жорсткай міжнароднай барацьбы

Дэфіцыт карысных выкапняў робіць іх аб’ектам жорсткай міжнароднай барацьбы

А рэсурсаў у свеце не хапае. Дакладней, іх дастаткова ў моманце. Нафта, газ, жалеза, медзь і іншыя карысныя выкапні здабываюцца і паступаюць на сусветны рынак. І, здаецца, што ўсяго ў лішку. Сёння, прынамсі. Але заўтра выглядае вельмі неспакойным. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю