Top.Mail.Ru

Навiны

Мядзведзі ў заапарку ў Гродне адпраўляюцца ў спячку
239

Мядзведзі ў заапарку ў Гродне адпраўляюцца ў спячку

Спецыялісты расказалі, што жывёлы сталі менш рухацца і больш адпачываць у хованках, паведамляе Times.by.

Больш за 28 тыс. школьнікаў прынялі ўдзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай дасведчанасці
161

Больш за 28 тыс. школьнікаў прынялі ўдзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай дасведчанасці

Нацыянальны банк падвёў вынікі першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай дасведчанасці. Колькасць удзельнікаў — 28 633 вучні з 2371 беларускай школы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацбанка.


У Бабруйску гаварылі пра беларуска-расійскую народную дыпламатыю
300

У Бабруйску гаварылі пра беларуска-расійскую народную дыпламатыю

Прайшоў XIV Форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі, удзел у якім прынялі каля 80 прадстаўнікоў двюх краін
Якія прапановы беларускага боку прагучалі на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску

Якія прапановы беларускага боку прагучалі на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску

«У кожнага з нас ёсць свае моцныя бакі, высокія кампетэнцыі ў той ці іншай сферы»

Выхады мядзведзяў да людзей могуць быць выкліканы хваробамі

Выхады мядзведзяў да людзей могуць быць выкліканы хваробамі

Заолаг расказала, што ў мядзведзяў, якія заходзілі ў дамы і нападалі на людзей, пацвярджалася шаленства, а таксама былі выяўлены іншыя інфекцыйныя энцэфалапатыі, выкліканыя вірусамі і бактэрыямі

Якія заўвагі выяўляліся падчас планавых праверак цеплазабяспечваючых арганізацый, расказаў эксперт
262

Якія заўвагі выяўляліся падчас планавых праверак цеплазабяспечваючых арганізацый, расказаў эксперт

Намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» Аляксандр Гулевіч расказаў аб асноўных заўвагах, якія выяўляліся падчас планавых праверак цеплазабяспечваючых арганізацый, кацельняў, цеплавых сетак, жылфонду да новага ацяпляльнага сезона, паведамляе БелТА. 

Мінеральна-сыравінную бяспеку абмяркоўваюць ў Мінску прадстаўнікі дзяржаў — удзельніц СНД
194

Мінеральна-сыравінную бяспеку абмяркоўваюць ў Мінску прадстаўнікі дзяржаў — удзельніц СНД

У сталіцы 24–25 верасня адбываецца пасяджэнне XXIX сесіі Міжурадавага савета па разведцы, выкарыстанні і ахове нетраў дзяржаў — удзельніц СНД. У абмеркаванні прынялі ўдзел кіраўнікі профільных міністэрстваў, вядучыя вучоныя і ключавыя эксперты геалагічнай галіны Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

У Беларусі выберуць лепшы дзіцячы лагер
267

У Беларусі выберуць лепшы дзіцячы лагер

У Беларусі праходзіць рэспубліканскі агляд-конкурс на лепшы выхаваўча-аздараўленчы і спартыўна-аздараўленчы лагер. Аб гэтым расказала дырэктар Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» Таццяна Асмалоўская, паведамляе БелТА.

Дзяржэнергагазнагляд: рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці да ацяпляльнага сезона выходзіць на фінішную прамую

Дзяржэнергагазнагляд: рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці да ацяпляльнага сезона выходзіць на фінішную прамую

У Беларусі да ацяпляльнага сезона падрыхтаваны амаль усе цеплакрыніцы і спажыўцы цеплавой энергіі: зарэгістравана каля 98 працэнтаў пашпартоў гатоўнасці. Спажыўцы цеплавой энергіі і цеплакрыніцы распрацавалі планы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона. Іх неабходна выканаць да 20 верасня, а пашпарты гатоўнасці зарэгістраваць у органах Дзяржэнергагазнагляду да 30 верасня. Усяго ў краіне трэба зарэгістраваць 27710 пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і 10335 пашпартоў цеплакрыніц. У Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях ужо зарэгістраваны 100 працэнтаў пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц. Пра гэта 23 верасня падчас прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд» Аляксандр Гулевіч.

Калі не хочаце потым чапляцца за жыццё ці наогул страціць яго — не губляйце розум і не чапляйцеся за цягнікі

Калі не хочаце потым чапляцца за жыццё ці наогул страціць яго — не губляйце розум і не чапляйцеся за цягнікі

У культавым савецкім мультфільме пра Чабурашку і Кракадзіла Гену шкодная старая Шапакляк пераследуе іх на даху «блакітнага вагона». Туды ж пазней перамяшчаюцца і астатнія галоўныя героі. Чым, скажыце, не ветэраны зачэперскага руху? Выглядае пацешна, але, калі сур’ёзна, варта было б напісаць, што гэта небяспечна для жыцця, як і ў выпадку з цыгарэтамі ці алкаголем. Таму што зачэпінг застаецца адной з галоўных прычын траўматызму і гібелі дзяцей на чыгунцы, якая і без таго з’яўляецца крыніцай павышанай небяспекі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю