Навiны
Мабільныя датчыкі вядуць кантроль хуткасці ў Мінску на 12 участках
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць у Мінску на 12 участках, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
13 кастрычніка ў Мінску стартуе V Рэспубліканскі конкурс прыгажосці сярод шматдзетных жанчын «Краса Беларусі — 2025»
На працягу Тыдня бацькоўскай любові (да 19 кастрычніка) 15 прэтэндэнтак на званне «Краса Беларусі — 2025» чакаюць майстар-класы па тэхніцы маўлення і зносін, сцэнічным майстэрстве, дэфіле, фота і відэапластыцы.
Вызначаны новыя правілы для платных парковак у Мінску. Паглядзелі, як гэта працуе
У Цэнтральным рэгіёне стартавала акцыя па азеляненні «Мінская вобласць: Сад адзінства»
Дзякуючы ёй Любань упрыгожылі 300 новых дрэў...
Чым здзіўлялі на міжнароднай выстаўцы BTІ-2025, якая прайшла ў сталіцы?
Бабры атакуюць раку пад Мінскам: жывёл адлоўліваюць і перасяляюць
Хвалявацца не варта...
«Купалаўка» збірае бібліятэкараў Расіі і Беларусі
16 кастрычніка на базе Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы горада Мінска Цэнтралізаваная ўстанова дзяржаўных публічных бібліятэк горада Мінска праводзіць Міжнародную анлайн-канферэнцыю «Бібліятэка. Больш, чым заўсёды», прысвечаную 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг. Сярод арганізатараў — упраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Вызначаны новыя правілы для платных парковак у Мінску
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 мая падпісаў Указ № 218, якім уносяцца змены ва Указ ад 3 кастрычніка 2006 года № 589 «Аб упарадкаванні работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак». Тры месяцы было дадзена на тое, каб ён уступіў у сілу і ўсе неабходныя дакументы былі падрыхтаваны. 28 жніўня ён пачаў сваю работу. Ва ўказе былі вызначаны асноўныя кірункі работы аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак. У яго развіццё была таксама падрыхтавана пастанова Савета Міністраў № 488 ад 9 верасня. Гэтыя дакументы дазволяць арганізаваць работу платных аўтамабільных парковак, і ў тым ліку аўтамабільных стаянак, па-новаму.
Развіццё паркаў сталіцы абмеркавалі дэпутаты Мінскага гарсавета
Больш за 150 фільмаў прыме ўдзел у XXXI Міжнародным кінафестывалі «Лістапад»
У конкурснай праграме XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прымуць удзел 157 фільмаў з 41 краіны. Аб гэтым паведамляе БелТА.