Навiны
Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Інданезію
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Інданезія. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Чырвоны ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 1 ліпеня з-за спякоты да +37 °C
У Беларусі днём 1 ліпеня на большай частцы тэрыторыі тэмпература паветра складзе 30-34 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - плюс 35-37 градусаў, у сувязі з чым абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Інданезію
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Рэспубліку Інданезія. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Міжнародны саюз канькабежцаў дапусціў беларусаў да турніраў у нейтральным статусе
Савет Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU) дапусціў беларусаў і расіян да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах у сезоне-2026/27 у нейтральным статусе, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ISU.
Аўтамабілістаў чакаюць змены з 1 ліпеня: абноўленыя тарыфы на рамонт па страхоўцы
Слава пра «Славянскі базар у Віцебску» бяжыць уперадзе яго
Усё менш лісткоў застаецца на сімвалічным календары, які вядзе зваротны адлік да пачатку XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». І ўсё менш застаецца ў свеце людзей, якія нічога не чулі пра наш легендарны форум. Можна з упэўненасцю сказаць, што ў Беларусі і Расіі такіх увогуле няма. А ўжо зараз акунуцца ў яго цудоўную атмасферу можна на ВДНГ у Маскве, дзе ў павільёне «Рэспубліка Беларусь» разгарнулася прысвечаная фестывалю выстаўка.
Як людзі і робаты ўдасканальваюць вытворчасць беларускіх акумулятараў
Выдатны прыклад таго, як за кароткі час можна стварыць высокаканкурэнтную вытворчасць сусветнага ўзроўню, дэманструюць у Пінску. На мяжы стагоддзяў тут з’явілася першае айчыннае прадпрыемства па выпуску акумулятарных батарэй, а цяпер яно вырабляе мільёны камплектаў для аўтапрама — як айчыннага, так і краін СНД. Некалькі этапаў яго мадэрнізацыі адбылося ў апошнія гады дзякуючы ўдзелу ў інвестпраграме «Адзін раён — адзін праект», і цяпер гэта магутны тэхналагічны волат, а па-нашаму — «Зубр Энерджы». А ў дапамогу яму і іншым падобным прадпрыемствам у холдынгу 1AK-GROUP вырашылі пабудаваць новы завод, урачыстае адкрыццё якога запланавалі правесці напярэдадні Дня Незалежнасці — і гэта вельмі сімвалічна.
Клубніцы, суніцы, маладая бульба. Як стартаваў сезон закупак плодаагародніннай прадукцыі ў насельніцтва
Як стартаваў сезон закупак сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі ў насельніцтва і фермерскіх гаспадарак, расказаў першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Віктар Каралёў, перадае БелТА.
Аляксей Кушнарэнка ацаніў гатоўнасць Дзяржынска да абласных «Дажынак»
Горад сёлета не проста прымае абласны фестываль «Дажынкі», які пройдзе 19 верасня, але і адзначае свой 880-гадовы юбілей. Падрыхтоўка да маштабных падзей ідзе строга па графіку, будаўнічая гатоўнасць ключавых аб’ектаў высокая, частка з іх здаецца ўжо ў ліпені. А ў цэлым інфраструктура горада-спадарожніка мадэрнізуецца з разлікам менавіта на будучыню. Пра гэта і іншыя дэталі ішла размова падчас чарговага пасяджэння штаба пад кіраўніцтвам старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнкі ў аўторак, 30 чэрвеня.